Левыя (палітыка)
У палітыцы левымі традыцыйна завуцца шматлікія кірункі і ідэалогіі, мэтай якіх з’яўляюцца (у прыватнасці) сацыяльнае раўнапраўе і паляпшэнне жыццёвых умоў для найменш прывілеяваных слаёў грамадства. Да іх адносяць сацыялізм, сацыял-дэмакратыю, сацыяльны лібералізм, камунізм, анархізм. Супрацьлегласцю з’яўляюцца правыя.
Увогуле левыя імкнуцца да ўсталявання роўных умоў для ўсіх людзей, незалежна ад нацыянальнай, этнічнай, палавой і іншай прыналежнасці — паводле ідэалаў Вялікай Французскай рэвалюцыі «Свабода, роўнасць, братэрства» (фр.: liberté, égalité, fraternité).
Гісторыя
правіцьТэрміны «правыя» і «левыя» ўпершыню з’явіліся ў французскім Нацыянальным сходзе часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі. У ім узніклі тры кірункі: справа сядзелі фельяны — прыхільнікі канстытуцыйнай манархіі; у цэнтры сядзелі жырандысты — умераныя прыхільнікі рэспублікі; злева сядзелі якабінцы, якія выступалі за радыкальныя пераўтварэнні. Такім чынам, першапачаткова правымі звалі тых, хто хацеў захаваць існае становішча (кансерватараў), а левымі — тых, хто выступаў за змены (радыкалаў).
Да сярэдзіны XIX стагоддзя лібералы, якія выступалі як за палітычныя свабоды, так і за свабоду прадпрымальніцтва, разглядаліся як левыя. Але затым, з развіццём сацыялістычных ідэй, левымі сталі зваць перш за ўсё іх прыхільнікаў, якія імкнуліся да сацыяльнай роўнасці. Да левых адносілі сацыял-дэмакратаў, анархістаў, анарха-сіндыкалістаў.
Калі ў першай палове XX стагоддзя з найбольш радыкальнага крыла сацыял-дэмакратыі вылучыліся камуністычныя партыі, то іх таксама адносілі да левых («крайне левых»). Аднак левыя традыцыйна выступалі за пашырэнне дэмакратыі і палітычных свабод, а камуністы, якія прыйшлі да ўлады спачатку ў Расіі ў 1917 г., а затым і ў шэрагу іншых краін, былі праціўнікамі буржуазнай дэмакратыі і палітычных свабод капіталістычнага грамадства (пры гэтым усталяванне дыктатуры рабочага класа, паводле іх меркавання, дазваляе значна пашырыць дэмакратыю, паколькі яна становіцца дэмакратыяй большасці народа[1][2]).
Погляды шэрагу тэарэтыкаў камунізму, якія прызнавалі прагрэсіўнае значэнне Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі, але падвяргалі крытыцы яе развіццё, а некаторыя нават адпрэчвалі сацыялістычны характар бальшавізму, бачачы ў ім дзяржаўны капіталізм, сталі зваць левым камунізмам. Левая апазіцыя ў РКП(б) і УКП(б) у 1920-я гады выступала за ўнутрапартыйную дэмакратыю, супраць «нэпмана, кулака і бюракрата»
Крытыка сталінізму на XX з’ездзе КПСС, новы савецкі курс на эканамічнае развіццё пры палітыцы «мірнага суіснавання» з капіталістычнымі краінамі выклікалі незадаволенасць лідара Камуністычнай партыі Кітая Маа Цзэдуна і лідара Албанскай партыі працы Энвера Ходжа. Палітыка кіраўніка КПСС М. С. Хрушчова была названа імі рэвізіянісцкай. Шматлікія камуністычныя партыі Еўропы і Лацінскай Амерыкі ўслед за савецка-кітайскім канфліктам раскалоліся на групы, арыентаваныя на СССР, і «антырэвізіянісцкія» групы, арыентаваныя на Кітай і Албанію. У 1960—1970-я гады мааізм карыстаўся значнай папулярнасцю сярод левай інтэлігенцыі на Захадзе, але страціў папулярнасць пасля смерці Маа і з’яўлення крытычных матэрыялаў пра яго палітыку.
У 1960-х гадах у Заходняй Еўропе і ЗША з’явіліся так званыя «новыя левыя», якія супрацьпаставілі сябе «старым левым». Яны выражалі пратэст супраць бездухоўнасці «грамадства спажывання», абезасобленасці масавай культуры, уніфікацыі чалавечай асобы і выступалі за «прамую дэмакратыю», свабоду самавыяўлення, нонканфармізм. Сацыяльнай базай «старых левых» быў прамысловы пралетарыят, а таксама сялянства. Новыя левыя лічылі, у тым ліку ў сувязі з гэтым, «старых левых» састарэлымі і безперспектыўнымі, прынамсі адносна краін Першага і Другога свету, у якіх пралетарыят і сялянства ўсё больш страчвалі свае пазіцыі, саступаючы новым тыпам рабочых постіндустрыяльнага грамадства.
У сувязі з тым, што двухполюсная палітычная шкала («правыя» і «левыя») не дазваляе карэктна адлюстраваць погляды як на ролю дзяржавы ў кантролі жыцця грамадства, так і на ролю дзяржавы ў забеспячэнні сацыяльнай роўнасці, то ўсё часцей выкарыстоўваецца чатырохполюсная шкала (дыяграма Нолана), прапанаваная амерыканскім лібертарыянцам Дэвідам Ноланам у 1970 г.[3][4]:
- кансерватары (прыхільнікі прагматызму, іерархічнасці, арганізаванасці і перавагі дзяржавы над асобай);
- лібералы (прыхільнікі індывідуалізму, роўнасці і талерантнасці);
- лібертарыянцы (прыхільнікі мінімальнага ўмяшання дзяржавы ў жыццё грамадства);
- аўтарытарысты (прыхільнікі цвёрдага кантролю дзяржавы за жыццём грамадства і прыхільнікі ўдзелу дзяржавы ў пераразмеркаванні даходаў ад багатых да бедных).
У эпоху перабудовы ў апошнія гады існавання СССР паняцці «правізны» і «левізны» нярэдка ўжывалася ў сэнсе, процілеглым прынятаму на Захадзе. Так, лібералаў і антыкамуністаў часта называлі «левымі», а традыцыйных артадаксальных камуністаў — «правымі».[5]
Традыцыйныя крытэрыі вызначэння «левых» і «правых»
правіцьТрадыцыйны[6] кірунак ад левых да правых вызначаецца ў адносінах да падтрымкі:
- прыватнай уласнасці;
- узмацнення эксплуатацыі чалавека чалавекам;
- умацавання ўлады;
- фактычнага замацавання нераўнапраўя: сацыяльнай, палавой, рэлігійнай, нацыянальнай і таму падобнай няроўнасці;
У гэтым выпадку прыналежнасць да левых вызначаецца[7] па стаўленню да:
- абагульнення грамадскіх па сваёй сутнасці сродкаў вытворчасці;
- недапушчальнасці эксплуатацыі;
- памяншэння ці абмежавання ўлады, дзяржаўнага гвалту;
- павелічэнню ступені сацыяльнага, палітычнага, рэлігійнага, палавога, нацыянальнага і гэтак далей раўнапраўя і свабоды асобы.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ В. И. Ленин Государство и революция
- ↑ В. И. Ленин О «демократии» и диктатуре
- ↑ David F. Nolan — Libertarian Архівавана 17 лютага 2003.
- ↑ James W. Harris. Frequently Asked Questions ABOUT The World’s Smallest Political Quiz
- ↑ Е. ФИЛИППОВА Правые и левые.вопрос об этикетках
- ↑ Учебно-образовательный курс Основы идеологии РБ. Полезные материалы. 2004—2005 учебный год. Автор Панчишин Н. В.
- ↑ Яндекс. Словари. «Радикализм правые и левые»(недаступная спасылка) (недаступная спасылка з 30-05-2013 (4200 дзён))
Літаратура
правіць- Сиринелли Ж.-Ф., Берстайн С., Русселье Н. (Париж) Левая традиция во Франции: прошлое, настоящее, будущее. Интервью Г. Н. Канинской // Французский ежегодник 2009. М., 2009.
- Михаэль Дорфман Левым нужен свой миф Архівавана 4 сакавіка 2016.
Спасылкі
правіцьЛевыя (палітыка) на Вікісховішчы |
- The Political Compass Тэст, які дапамагае суаднесці ўласныя погляды з палітычнай пазіцыяй вядомых дзеячаў. (англ.) (ісп.)