Новыя левыя — шырокі спектр левых рухаў, якія атрымалі шырокае распаўсюджванне ў 1960-х у ЗША і Заходняй Еўропе. Само паняцце «новых левых» звязана з крытычным стаўленнем прадстаўнікоў гэтых рухаў да так званых «старых левых» — сацыял-дэмакратаў і камуністаў.

На фармаванне руху аказалі ўплыў такія гістарычныя падзеі, як выкрыццё культу асобы Сталіна, венгерскае паўстанне 1956 года, дэкаланізацыя і антыімперыялістычная барацьба краін «трэцяга свету», рух за грамадзянскія правы ў ЗША ў 1960-я, кубінская рэвалюцыя, в’етнамская вайна, мааізм і раскол у сусветным камуністычным руху. Згодна з асноўнай устаноўкай новых левых, традыцыйная барацьба за вызваленне прыгнечаных класаў, якая арыентуецца на звыклыя формы рабочага руху, збанкрутавалася, і ёй на змену павінна прыйсці палітыка, звязаная з барацьбой за правы не толькі рабочага класа, але і іншых слаёў насельніцтва, якія падвяргаюцца прыгнёту: расавыя, нацыянальныя і сексуальныя меншасці, студэнты і беспрацоўныя.

Тэарэтычныя асновы руху новых левых складаліся пад уплывам ідэй Антоніа Грамшы, Жана-Поля Сартра, Гі Дэбора, Франца Фанона, Герберта Маркузэ, Тэадора Адорна.

Свайго найвышэйшага піка рух дасягнуў у канцы 1960-х — сярэдзіне 1970-х (антываенны рух у ЗША, усеагульная забастоўка 1968 у Францыі, аўтанамісцкі рух у Італіі). У 2000-х гадах ідэйная спадчына новых левых аказала ўплыў на фармаванне ідэалогіі антыглабалізму.

Літаратура

правіць
  • Weiss A. von. The New Left: a do­cumentary history // Die Neue Linke: Kritische Analyse. — Boppard, 1969.
  • Katsiaficas G. The imagination of the New Left: a global analysis of 1968. — Boston, 1987.
  • Gosse V. The movements of the New Left, 1950–1975: a brief history with documents.. — N.Y., 2004.