Антыкапіталізм
Антыкапіталізм - шырокі спектр рухаў, ідэй і падыходаў, якія выступаюць супраць капіталізму. Антыкапіталісты, у строгім сэнсе гэтага слова, гэта тыя, хто хочуць цалкам замяніць капіталізм іншай сістэмай.
Аднак ёсць таксама ідэі, якія можна ахарактарызаваць як часткова антыкапіталістычныя, у тым сэнсе, што яны толькі хочуць замяніць або адмяніць некаторыя аспекты капіталізму, а не ўсю сістэму.
Гісторыя вызначэння
Антыкапіталістычныя ідэі развіваліся адначасова з ростам капіталістычнай сістэмы.
Антыкапіталізм атрымаў імклівае развіццё ў сярэдзіне 19-га стагоддзя, а менавіта пасля крызісу 1857 года. Пасля крызісу была заснавана "Міжнароднае таварыства працоўных", якое актыўна падтрымлівала ідэі па барацьбе працоўных за свае правы.
У 1871 годзе, пасля паразы ў французскай рэвалюцыі, адбыўся раскол паміж марксістамі і анархістамі, вакол метадаў процідзеяння капіталізму: марксісты лічылі неабходным ўдзельнічаць у выбарах, у той час як анархісты лічылі, што ўдзел у выбарах нічога не дасць.
Ідэалогіі і капіталізм
Анархісты выступаюць за поўную адмену дзяржавы. Многія анархісты (у тым ліку прыхільнікі левага анархізму, сацыяльнага анархізму і камуністычнага анархізму) супраць капіталізму на той падставе, што ён цягне за сабой сацыяльнае панаванне (праз няроўнасць у размеркаванні багацця) адных людзей над іншымі. Некаторыя формы анархізму выступаюць супраць капіталізму ў цэлым, падтрымліваючы пры гэтым некаторыя прынцыпы капіталізму, такія як рынкавасць эканомікі, а некаторыя нават прыватную ўласнасць.[1]
Антыглабалісты лічаць, што цяперашняя мадэль глабалізацыі сфармаваная пад заступніцтвам сусветнага капіталу і вядзе за сабой:
- Разрыў у даходах, узроўні спажывання, здароўя, адукацыі ў краінах «залатога мільярда» і «трэцяга свету».
- Недапушчальныя ўмовы для работнікаў нізкай кваліфікацыі транснацыянальных карпарацый.
- Дамінаванне масавай поп-культуры, падаўленне свабоднай творчасці, «стандартызацыя розумаў»
- Спажывецкае і драпежніцкія стаўленне да прыроды, спроба «абыходу» экалагічных праблем, вываз брудных вытворчасцей у краіны «трэцяга свету»
- Панаванне ідэалогіі нэалібэралізму
Іслам забараняе крэдытаванне.[2]
Марксісты выступаюць за змену капіталістычнай сістэмы іншай - камуністычнай сістэмай. Змена павінна ісці праз сацыялістычную рэвалюцыю, усталяванне сацыялізму і эвалюцыйнага пераходу да камунізму.[3]
Антыкапіталізм сёння
правіцьСёння антыкапіталізм дзеліцца на тры асноўныя плыні:
- Марксісты, камуністы і сацыялісты, якія прымаюць удзел у выбарах
- Радыкальные эколагі і антыглабалісты, якія таксам прымаюць удзел у выбарах
- Анархісты
- Прыхільнікі рэсурса-арыентаванай эканомікі
Зноскі
- ↑ Пётр Крапоткін "Што такое анархія?"
- ↑ Іслам і банкі Архівавана 30 красавіка 2017.
- ↑ К.Маркс "Маніфест Камуністычнай Партыі"