Гвалт, па вызначэнні Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя, — наўмыснае ўжыванне фізічнай сілы ці ўлады, сапраўднае ці ў відзе пагрозы, накіраванае супраць сябе, супраць іншай асобы, групы асоб ці абшчыны, вынікам якога з'яўляюцца (або маецца высокая ступень верагоднасці гэтага) цялесныя пашкоджанні, смерць, псіхалагічная траўма, адхіленні ў развіцці ці рознага роду шкода[2].

Фізічны гвалт са смяротным зыходам (на 100 тысяч жыхароў, 2002 год, даныя ААН).[1]
     няма інфармацыі      меней 200      200-400      400-600      600-800      800-1000      1000-1200      1200-1400      1400-1600      1600-1800      1800-2000      2000-3000      больш 3000

Гэта вызначэнне злучае наўмыснасць і фактычныя здзяйсненне акту гвалту, незалежна ад яго выніку. Уключэнне ў вызначэнне слоў «выкарыстанне ўлады» пашырае традыцыйнае разуменне прыроды гвалтоўнага акту тым, што ўключае ў паняцце гвалту дзеяння, крыніцай якіх з'яўляецца ўлада над чалавекам, гэта значыць пагрозы і запалохванне.

Ва ўсім свеце гвалт штогод становіцца прычынай смерці больш 1,5 мільёнаў людзей. На кожную гвалтоўную смерць даводзяцца дзясяткі выпадкаў шпіталізацыі, сотні выездаў службаў неадкладнай дапамогі і тысячы візітаў да ўрачоў[3]. Апроч гэтага, гвалт часта цягне за сабой пажыццёвыя наступствы для фізічнага і псіхічнага здароўя пацярпелых і іх узаемадзеянні з іншымі людзьмі, а таксама можа запавольваць эканамічнае і сацыяльнае развіццё.

Паводле афіцыйнай пазіцыі СААЗ, прычыны гвалту збольшага абумоўлены біялагічнымі і іншымі асобаснымі фактарамі схільнасці чалавека да агрэсіі, аднак часцей такія фактары ўзаемадзейнічаюць з сямейнымі, супольнымі, культурнымі і іншымі фактарамі знешняга характару і такім чынам ствараюць сітуацыю, у якой узнікае гвалт[2].

Віды гвалтуПравіць

Па характарыстыках суб'ектаў, якія здзяйсняюць гвалт, вылучаюцца наступныя катэгорыі[2]:

Па прыродзе гвалту вылучаюць наступныя тыпы[2]:

Псіхалогія і сацыялогіяПравіць

Прычыны гвалтоўных паводзін людзей часта становяцца тэмай псіхалагічных і сацыялагічных даследаванняў. Нейрабіёлаг Ян Волаўка падкрэслівае, што для гэтых мэт агрэсіўныя паводзіны вызначаюцца як «наўмыснае фізічна агрэсіўныя паводзіны ў стаўленні да іншай асобы».[4]

Вучоныя згодныя ў тым, што гвалт быў уласцівы людзям заўсёды. Пры гэтым ёсць археалагічныя сведчанні, якія паказваюць, што нароўні з воплескамі гвалту, для дагістарычных людзей было характэрна і міралюбнасць[5]. Ёсць таксама даследаванні, якія пацвярджаюць, што людзі маюць мноства прыродных механізмаў, накіраваных на кааперацыю, стрымліванне агрэсіі і мірнае вырашэнне канфліктаў, і што гэтыя механізмы гэтак жа натуральныя, як і агрэсіўныя схільнасці[6].

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Mortality and Burden of Disease Estimates for WHO Member States in 2002 (xls). World Health Organization (2004). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя. Гвалт і яго ўплыў на здароўе. Даклад пра сітуацыю ў свеце Архівавана 11 сакавіка 2014.. 2002.
  3. «Global Burden of Disease», World Health Organization, 2008.
  4. The Neurobiology of Violence, An Update, Journal of Neuropsychiatry Clin Neurosci 11:3, Summer 1999. As Mexican Biologist and Scientologist Adri Rodriguez says, Violence is a recurring motif in today’s society.
  5. Heather Whipps, Peace or War? How early humans behaved, LiveScience.Com, March 16, 2006.
  6. Cindy Fazzi, Debunking the "killer ape" myth Архівавана 2 лістапада 2008., Dispute Resolution Journal, May–July 2002.

БібліяграфіяПравіць

СпасылкіПравіць