Жырандысты (фр.: Girondins) — палітычная групоўка перыяду Вялікай французскай рэвалюцыі. Сваю назву атрымала з-за назвы дэпартамента Жыронда, родам адкуль былі асноўныя прадстаўнікі аб’яднання.

Групоўка пачала фармавацца ў 1791 годзе вакол салона жонкі Жан Мары Ралана - Маноны Ралан. Ключавымі фігурамі ў руху жырандыстаў акрамя Раланаў былі Жак-П’ер Брысо і Томас Пейн.

Паколькі большасць сяброў партыі былі выхадцамі з якабінскага клуба, жырандысты прытрымліваліся ўмераных рэспубліканскіх поглядаў, выступалі за вайну з еўрапейскімі манархіямі і супраць пакарання караля Людовіка XVI. З-за пазіцыі жырандыстаў наконт вайны ўтварылася групоўка мантаньяр - апазіцыя жырандыстам. Паступова жырандысты страцілі свой уплыў у Парыжы і ў Якабінскім клубе, а пасля паўстання 31 мая і зусім усе дэпутаты-жырандысты былі выключаныя з Нацыянальнага Канвенту. Выключэнне са складу Канвенту ў сваю чаргу выклікала паўстанне федэралістаў, у якім жырандысты пацярпелі паражэнне, што прывяло да арышту і пакарання большасці жырандыстаў і пачатку эпохі тэрору.

ЛітаратураПравіць

  • Melchior-Bonnet B. Les Girondins. P., 1989;
  • Furet F., Ozouf M. La Gi­ronde et les Girondins. P., 1991;
  • Mathan A. de. Girondins jusqu’au tombeau: une révolte bordelaise dans la Révolution. Bordeaux, 2004.