Вайна першай кааліцыі

Вайна Першай кааліцыі — агульная назва ваенных дзеянняў, якія праходзілі ў 17931797 гадах з мэтай абароны ад Францыі, якая абвясціла ў 1792 годзе вайну Аўстрыі і рэстаўрацыі ў Францыі манархіі.

Вайна Першай кааліцыі
Асноўны канфлікт: Войны рэвалюцыйнай Францыі
Напалеон у бітве пры Рыволі, Фелікс Філіпота
Напалеон у бітве пры Рыволі, Фелікс Філіпота
Дата 1793–1797
Месца Францыя, Цэнтральная Еўропа, Італія, Бельгія, Нідэрланды, Іспанія
Вынік Перамога Францыі, Дагавор Кампа-Форміа
Праціўнікі
Сцяг Аўстрыйскай імперыі Свяшчэнная Рымская імперыя
Сцяг Прусіі Прусія[1]
Вялікабрытанія
Французскія раялісты
Іспанія Іспанская імперыя (1793—1796)
Сцяг Партугаліі Партугалія
Сардзінія Каралеўства Сардзінія
 Каралеўства Абедзвюх Сіцылій
Іншыя італьянскія дзяржавы[2]
 Рэспубліка Злучаных правінцый[3]
Францыя Французская рэспубліка
Дзяржавы-сатэліты Францыі
Польскі легіён[4]
Іспанія Іспанская імперыя (1796—1797)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ваенныя дзеянні пачаліся з уварвання французскіх войскаў ва ўладанні германскіх дзяржаў на Рэйне, за чым рушыла ўслед уварванне войскаў кааліцыі ў межы Францыі. Неўзабаве ворагі былі адбіты і сама Францыя пачала актыўныя ваенныя дзеянні супраць кааліцыі — уварвалася ў Іспанію, Сардзінскае каралеўства і ў заходнія германскія дзяржавы. Неўзабаве, у 1793 годзе адбылася бітва пры Тулоне, дзе ўпершыню праявіў сябе малады і таленавіты палкаводзец Напалеон Банапарт. Пасля шэрагу перамог ворагі былі вымушаны прызнаць Французскую рэспубліку і ўсе яе заваяванні (за выключэннем англічан), але затым, пасля пагаршэння становішча Францыі, вайна аднавілася.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Нейтральная пасля Базельскага міру 1795
  2. Практычна ўсе італьянскія дзяржавы, уключаючы нейтральную Папскую вобласць і Венецыянскую рэспубліку, былі заваяваны ўслед за ўварваннем Напалеона ў 1796 і сталі сатэлітамі Францыі
  3. Большасць войскаў адступіла, чым супрацьстаяла ўварванню французаў. У саюзе з Францыяй з 1795 як Батаўская рэспубліка ў адпаведнасці з Базельскім дагаворам
  4. Прыбыў у Францыю пасля скасавання Рэчы Паспалітай падчас яе Трэцяга паздзелу ў 1795