Жыронда
дэпартамент Францыі
Жыронда (фр.: Gironde, акс.: Gironda) — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Аквітанія. Адміністрацыйны цэнтр — Бардо. Плошча — 10 тыс. км². Насельніцтва — 1,39 млн чалавек (2006).
Жыронда Gironde | |
---|---|
Герб | |
Месцазнаходжанне | |
Інфармацыя | |
Нумар: | 33 |
Рэгіён: | Аквітанія |
Акруг: | 6 |
Кантонаў: | 68 |
Камун: | 542 |
Статыстыка | |
Насельніцтва | 8-е месца |
-2006 | 1 393 758 |
Шчыльнасць насельніцтва: | 139 чал/км² |
Плошча: | 10 001 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыронда знаходзіцца на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна, у раёне вусця Гароны. З паўднёвага ўсходу на паўночны захад дэпартамент перасякаюць рэкі Гарона і Дардонь.
Дэпартамент быў створаны падчас Вялікай французскай рэвалюцыі 4 сакавіка 1790 года на месцы былых правінцый Гіень і Гасконь.