Фрыдрых Вільгельм Іозеф фон Шэлінг
Фрыдрых Вільгельм Іозеф фон ШЭ́ЛІНГ (ням.: Friedrich Wilhelm Joseph von Schelling; 27 студзеня 1775 — 20 жніўня 1854) — нямецкі філосаф. Быў блізкі Енскім рамантыкам. Выбітны прадстаўнік ідэалізму ў новай філасофіі.
Біяграфічныя звесткіПравіць
3 1790 вучыўся ў Цюбінгенскім тэалагічным інстытуце (з Г. В. Ф. Гегелем). Прафесар Енскага (з 1798), Вюрцбургскага (1803—06), Эрлангенскага (з 1820), Мюнхенскага (з 1827) і Берлінскага (1841—47) універсітэтаў.
СветапоглядПравіць
Развіў прынцыпы аб'ектыўна-ідэалістычнай дыялектыкі прыроды як жывога арганізма, несвядома-духоўнага творчага пачатку, ўзыходзячай сістэмы прыступак («патэнцый»), якая характарызуецца палярнасцю, дынамічным адзінствам супрацьлегласцяў.
Свае першыя філасофскія працы напісаў пад уплывам суб'ектыўнага ідэалізму І. Г. Фіхтэ, пазней перайшоў на пазіцыі аб'ектыўнага ідэалізму. Распрацаваў тэарэтычныя асновы натурфіласофіі і прынцыпы дыялектыкі прыроды як жывога арганізма, узыходнай сістэмы ступеняў («патэнцый»), якая характарызуецца «палярнасцю» — дыялектычным адзінствам процілегласцей. Метадам пазнання такога адзінства лічыў «інтэлектуальную інтуіцыю». Паводле Ф. В. Шэлінга, у аснове развіцця прыроды ляжыць чыстая і аўтаномная воля — абсалют («Ідэі да філасофіі прыроды», 1797). Абсалют ён лічыў першаасновай усяго свету, духоўнай сутнасцю, незалежнай ад свядомасці, а прыроду — формай бессвядомага жыцця аб'ектыўнага роздуму. На яго думку, у чалавечым «Я» абсалют прыходзіць да самасвядомасці («Сістэма трансцэндэнтальнага ідэалізму», 1800). Рацыяналістычную філасофію называў «негатыўнай» і супрацьпастаўляў ёй філасофію «пазітыўную», якая зыходзіць з разумення першаснасці факта як ірацыянальнай свабоднай волі Бога; сродкам спасціжэння гэтай волі могуць быць міфалогія і рэлігія, у якіх гістарычна выяўляецца «адкрыццё» Бога («Філасофскае даследаванне аб сутнасці чалавечай свабоды і звязаных з ёю прадметаў», 1809). У сваёй канцэпцыі «адкрыцця» набліжаўся да тэасофіі і містыкі.
Пад уплывам Ф. В. Шэлінга фарміраваліся філасофскія погляды Ф. Шлеермахера, Ф. Баадэра, Э. Гартмана, В. Вунта, У. Салаўёва і інш. Ірацыяналістычныя яго ідэі атрымалі развіііцё ў філасофіі жыцця (А. Бергсон), экзістэнцыялізме і іншых філасофскіх кірунках.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118607057 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Friedrich Wilhelm Joseph Schelling // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118607057 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
ЛітаратураПравіць
- Марозаў В. Шэлінг // Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. – Мінск, 2004.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрыдрых Вільгельм Шэлінг