Метафі́зіка (грэч. τὰ μετά τά φυσικά — «тое, што пасля фізікі») — раздзел філасофіі, які вывучае рэальнасць існага. Часта метафізіку, цалкам або часткова, атаясняюць з анталогіяй.

Гісторыя ўзнікнення тэрміна «метафізіка»

правіць

Слова «метафізіка» ўпершыню ўжыў у 1 стагоддзі да н.э. Андронік Радоскі (Андронікас з Родас), які, упарадкоўваючы ў бібліятэцы трактаты Арыстоцеля творы, што не падпадалі пад акрэсленне фізіка, назваў метафізіка (што значыць — пасля фізікі).