Аквітанія (гістарычная вобласць Францыі)

былы рэгіён к Францыі

Аквітанія (лац.: Aquitania, фр.: Aquitaine, баскск.: Akitania) — гістарычная вобласць і рэгіён на паўднёвым захадзе сучаснай Францыі, абмежаваная Біскайскім залівам на захадзе, Пірэнеямі на поўдні, ракой Луара на поўначы і Ронай на ўсходзе.

Аквітанія
фр.: Aquitaine
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна  Францыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Бардо
Дата ўтварэння 4 чэрвеня 1960[1]
Дата скасавання 31 снежня 2015
Насельніцтва (2006) 3,099,000
Шчыльнасць 75 чал./км²
Плошча 41,208 км²
Аквітанія на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 FR-B
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Найболей вядомыя гарады: Бардо, Тулуза, Лімож, Пуацье, Ангулем.

Гісторыя

правіць

Упершыню згадваецца Цэзарам (I стагоддзе да н.э.) як частка Галіі, размешчаная паміж Пірэнеямі і р. Гаронай, населеная іберыйскімі плямёнамі аквітанаў.

У Рымскай імперыі ў кіраванне Аўгуста (27 да н.э. — 14 н.э.) Аквітанія ўяўляла сабой імператарскую правінцыю Аквітанія.

Падчас распаду Рымскай імперыі Аквітанія была захопленая вестготамі, якія заснавалі ў 418 у Паўднёвай Галіі першае на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі варварскае каралеўства з цэнтрам у Тулузе.

У 507 пасля шматгадовых войн вестготаў змянілі франкі на чале з Хлодвігам.

У другой палове VII — першай палове VIII стст. Аквітанія як частка Франкскай дзяржавы была герцагствам, якое карысталася вызначанай самастойнасцю.

У VIII стагоддзі да Аквітаніі дайшлі маўры, але неўзабаве былі выгнаныя, і з 778/781 па 877 Аквітанія — каралеўства, васальнае Каралінгам, а затым зноў герцагства.

У 1137 Элеанора, спадчынніца апошняга герцага Аквітаніі, выйшла замуж за французскага караля Людовіка VII, у сувязі з чым Аквітанія была далучаная да валадарстваў французскай кароны; у 1154 у выніку другога шлюбу Элеаноры з Генрыхам Плантагенетам (1152) яна адышла да Англіі.

З XIII ст. назва Аквітанія выцясняецца найменнем Гіень (Guyenne). У XII—XV стст. яна перыядычна знаходзілася пад уладай англійскіх каралёў, у 1453 была вернутая Францыі.

У XVII—XVIII стст. уваходзіла ў склад губернатарства Гіень і Гасконь (цэнтр — Бардо), перастаўшага існаваць з уводзінамі падчас Вялікай французскай рэвалюцыі дзяленняў на дэпартаменты.

Гл. таксама

правіць
  1. décret n° 60-516 du 2 juin 1960 portant harmonisation des circonscriptions administratives // Journal officiel de la République française — 1960. — ISSN 0242-6773