Гістарычныя вобласці Францыі
Французскае каралеўства традыцыйна падзялялася на правінцыі (у айчыннай тэрміналогіі — гістарычныя вобласці), а 4 сакавіка 1790 (падчас французскай рэвалюцыі) Францыя была разбіта на дэпартаменты з мэтай замяніць вернасць насельніцтва сваім феадальным рэгіёнам на лаяльнасць да цэнтральнага ўрада ў Парыжы. Старыя назвы правінцый дагэтуль выкарыстоўваюцца географамі для абазначэння прыродных рэгіёнаў, а некаторыя рэгіёны Францыі завуцца гэтак жа, як правінцыі, чыё месца яны занялі.
Правінцыі Францыі ўзніклі на падставе droit coutumier (традыцыйнага права), а не дэкрэту ўрада. Правінцыя, таксама званая pays, «краіна», вызначалася агульнымі для яе тэрыторыі законамі. Адна правінцыя магла быць часткай іншай (напрыклад, Брэс была часткай Бургундыі), таму не існуе афіцыйна зацверджанага пераліку правінцый, хоць для апісання тэрытарыяльнага падзелу Францыі ў перыяд перад рэвалюцыяй можна ўзяць пералік фінансавых акруг каралеўскай Францыі . Ніжэйзгаданы спіс уключае нароўні з імі яшчэ і гістарычныя правінцыі.
Правінцыі
правіцьПравінцыі Францыі ў перыяд, папярэдні рэспубліцы, з абазначэннем правінцыйных сталіц. | ||
---|---|---|
|
|