Турэнь
Турэ́нь (фр.: Touraine) — былая правінцыя Францыі са сталіцай у горадзе Туры.

Падчас палітычнай рэарганізацыі тэрыторыі Францыі у 1790 годзе, тэрыторыя Турэні была падзелена паміж дэпартаментамі Эндр і Луара (Indre-et-Loire), Луар і Шэр (Loir-et-Cher) і Эндр (Indre).
Гісторыя
правіцьЗямля Раберцінаў
правіцьУ IX стагоддзі Турэнь разам з суседнімі тэрыторыямі была вылучана Карлам II у кіраванне Роберту Моцнаму, продку Капетынгаў. Пасля знаходжання ў складзе земляў Гуга Абата зноў вярнулася да Раберцінаў.
Зямля графаў Анжу і Блуа
правіцьДалей землі Турэні ў якасці віконцтва падаваліся Раберцінамі сваім васалам: першай Анжуйскай дынастыі Інгельгерынгаў, затым графам дэ Блуа. З 941 года Турэнь утварыла асобнае графства[1], прадмет суперніцтва графаў Анжу і Блуа, якія сталі ў X стагоддзі фактычна незалежнымі феадаламі і магутнымі супернікамі новай дынастыі Капетынгаў у цэнтральнай Францыі. Большая частка Турэні і графскі тытул у выніку заставаліся належаць графам дэ Блуа.
Цібо III, граф дэ Блуа, атрымаўшы ў 1037 годзе графскую карону, адмовіўся прыносіць васальную прысягу каралю Францыі Генрыху I і падняў мяцеж супраць яго. У адказ той, як вярхоўны сюзерэн, перадаў Турэнь у 1040 годзе[1] графу Анжу. Вайна скончылася перамогай Жафруа II Мартэла, графа Анжуйскага, і заняццем ім у 1044 годзе Тура.
Зямля Плантагенетаў
правіцьУ 1060 годзе Турэнь разам з Анжу перайшла па жаночай лініі роду графаў Гацінэ, якія атрымалі пазней імя Плантагенетаў і сталі каралямі Англіі, герцагамі Нармандыі і Аквітаніі.
Зямля французскай кароны
правіцьУ 1204 годзе Філіп II Аўгуст далучыў Турэнь сярод іншых уладанняў англійскага караля да земляў французскай кароны. У 1360 годзе Турэнь збудавана ў герцагства і неаднаразова аддавалася ў леннае валоданне французскім прынцам у якасці апанажу. У 1584 годзе, пасля смерці Францыска Алансонскага, брата Генрыха III, канчаткова далучана да французскай кароны.
Турэнь за сваю незвычайную ўрадлівасць называлася садам Францыі.
Вядомыя людзі з Турэні
правіцьНарадзіліся ў Турэні
правіцьЛітаратурныя персанажы
правіць- Атос («Тры мушкецёры»)
Памерлі ў Турэні
правіцьЗноскі
- ↑ а б Турень // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- Турень // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.