Франсуа Рабле (фр.: François Rabelais; ?, Шынон — 9 красавіка 1553, Парыж) — французскі пісьменнік, адзін з вялікіх еўрапейскіх сатырыкаў-гуманістаў эпохі Рэнесанса, аўтар рамана «Гарганцюа і Пантагруэль».

Франсуа Рабле
François Rabelais
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Seraphin Calobarsy, Alcofribas Nasier[1], Maistre Alcofribas Nasier[1] і M. Alcofribas[1]
Дата нараджэння не раней за 1483 і не пазней за 1494
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за студзень 1553 і не пазней за 14 сакавіка 1553
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Францыя
Бацька Антуан Рабле[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, урач-пісьменнік, раманіст, гумарыст
Гады творчасці з 1532
Кірунак гуманізм
Мова твораў сярэднефранцузская мова[d]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі

правіць

Рабле нарадзіўся ў Шыноне (у Турэні), дакладная дата нараджэння невядомая — у якасці версій называюць 1483, 1493 і 1495 г. Як мяркуецца, ён быў сынам шынкара (некаторыя сцвярджаюць — аптэкара, які займаўся і шынкарскай справай), страціў маці ў самым раннім узросце, ці (па іншых звестках) вельмі рана адкінуты ёю і перададзены ў манастыр.

Вывучаў права ў Пуацье, медыцыну ў Парыжы і Манпелье, працаваў урачом у Ліёне. Доктар медыцыны (з 1537).

Творчасць

правіць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1532. Сусветную вядомасць яму прынёс фантастычны раман-эпапея «Гарганцюа і Пантагруэль» (кн. 1-4, 1532-52; кн. 5, выд. 1564, аўтарства недакладнае). Гэта мастацкая энцыклапедыя французскай культуры эпохі Адраджэння: яе рэлігійнага і палітычнага жыцця, філасофскай, педагагічнай і навуковай думкі, духоўнага імкнення і сацыяльнага побыту. У творы аўтар высмеяў рэлігійны фанатызм, цемрашальства і паразітызм духавенства, тупасць, сквапнасць і жорсткасць чыноўнікаў, манархічны дэспатызм і захопніцкія войны. Прапагандаваў гуманістычнае выхаванне чалавека, у якім павінна гарманічна спалучацца фізічнае і духоўнае развіццё. Раман адметны багаццем народнай мовы, спалучэннем рэалістычнага і фантастычнага, высокага і груба камічнага, гратэскнага. Творчасць Франсуа Рабле адыграла вялікую ролю ў развіцці французскай і сусветнай сатырычнай літаратуры.

Беларускія пераклады

правіць
  • Гарганцюа і Пантагруэль. Мн., 1940.

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

Спасылкі

правіць
 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Франсуа Рабле