Гумар
Гумар (ад лац. humor)— інтэлектуальная здольнасць падмячаць у з'явах іх камічныя бакі. Пачуццё гумару звязана з уменнем суб'екта выяўляць супярэчнасці ў навакольным свеце[1].
Этымалогія
правіцьСлова гумар мае лацінскія карані. У антычнай медыцыне стан чалавека апісваўся суадносінамі чатырох вадкасцей — крыві, лімфы, жоўтай і чорнай жоўці — якія яны звалі «гумар» (гл.: гумаральны). Суадносіны і гармонія гэтых вадкасцей вызначалі здароўе і самаадчуванне чалавека.
Віды гумару
правіцьІснуюць розныя формы гумару: іронія, аксюмаран ці гульня слоў, пародыя, сатыра, анекдот, жарт, каламбур і гэтак далей. Асаблівы від гумару ўяўляе сабой чорны гумар.
Нароўні з тэкставай формай, гумар можа быць таксама прадстаўлены ў графічным выглядзе — карыкатура, шарж і інш.
Псіхалогія гумару
правіцьПачуццё гумару — здольнасць суб'екта разумець гумар. Яно надае суб'екту ўпэўненасці ў сабе і аптымізм. У крайніх выпадках выклікае пачуццё перавагі і ўлады над аб'ектам зневажэння.
Зноскі
- ↑ Психология. Словарь под ред. А. В. Петровского, М. Г. Ярошевского. Москва, Политиздат, 1990
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гумар