Аксюмаран
Аксю́маран або аксімаран — спалучэнне супрацьлеглых паняццяў, якія лагічна выключаюць адно другое, але ўжытыя разам даюць новае паэтычнае ўяўленне (разумны дурань, жывы труп, звонкая цішыня і г. д.). Часам аксюмаран выкарыстоўваецца ў загалоўку твора («Смутная радасць» М. Лужаніна) ці нават усёй кнігі («Гарачы снег» А. Наўроцкага). У паэзію заўсёды прыносіць элемент нечаканасці.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.