Вячаслаў Пятровіч Рагойша
Вячаслаў Пятровіч Рагойша (5 чэрвеня 1942, в. Ракаў) — беларускі філолаг, літаратуразнаўца, прафесар.
Вячаслаў Пятровіч Рагойша | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1942 (80 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, пісьменнік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 года ў в. Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура» (1963).
Доктар філалагічных навук. Прафесар. Загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Сябра вучонай рады філалагічнага факультэта БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны пры міністэрстве адукацыі.
Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы (1996—2016). Арганізатар міжнароднай навуковой канферэнцыі «Ракаўскія чытанні» (з 1996 года).
Навуковая дзейнасцьПравіць
Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша» (1967). Тэма доктарскай дысертацыі: «Беларуская паэзія 20 стагоддзя ў кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур: Тыпалогія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад» (1993).
Аўтар звыш 800 навуковых публікацый і даследаванняў па гiсторыi i тэорыi беларускай лiтаратуры, беларуска-славянскiх лiтаратурных узаемасувязяў, па вершазнаўству, праблемах тэорыi i практыкi мастацкага перакладу, паэтыцы лiтаратурнага твора[1], з якiх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым лiку 16 манаграфiй[2]. Першым дасканала даследваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага класіка.[3]
Навуковыя творыПравіць
- Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне: курс лекцый. — Мінск: БДУ, 2002. — 140 с.
- Рукапісная спадчына Янкі Купалы: каталог / навук. рэд. і аўтар прадмовы В. П. Рагойша. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2008. — 480 с.
- Паэтычны слоўнік. Выданне трэцяе. — Мінск: Беларуская навука, 2004[4].
- Беларускае вершаванне. Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філалагічных спецыяльнасцях. — Мінск: БДУ, 2010.[5].
Зноскі
- ↑ Асноўныя навуковыя і навукова-метадычныя публікацыі В. Рагойшы Архівавана 10 сакавіка 2007.
- ↑ «Звязда», 16 красавіка 2004 года(недаступная спасылка)
- ↑ Будкін, Сяргей «Баравікі» Купалы . Беларускае радыё «Рацыя» (7 мая 2008 года). Праверана 10 кастрычніка 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ Паэтычны слоўнік(недаступная спасылка)
- ↑ Беларускае вершаванне(недаступная спасылка)
СпасылкіПравіць
- Саюз беларускіх пісьменнікаў Архівавана 12 сакавіка 2016.
- Біяграфія на slovo.ws
- Біяграфія на старонцы філалагічнага факультэта БДУ Архівавана 10 сакавіка 2007.