Міжнародны фонд Янкі Купалы

Міжнародны фонд Янкі Купалы (поўная назва — грамадскае аб’яднанне «Міжнародны фонд Янкі Купалы», скарочана — МФЯнК) — добраахвотная, незалежная, міжнародная, грамадская, няўрадавая арганізацыя, устаўной мэтай якой з’яўляецца садзейнічанне больш дасканаламу вывучэнню жыцця і творчасці Янкі Купалы, выхаванне маладога пакалення на лепшых узорах творчасці Песняра Беларусі, вызначэнне яго месца і ролі ў беларускай і сусветнай літаратуры, глыбокае пазнанне беларускім і іншымі народамі творчасці класіка беларускай літаратуры.

Міжнародны фонд Янкі Купалы
МФЯнК
Адміністрацыйны цэнтр Мінск, вуліца Янкі Купалы, 4
Тып арганізацыі Грамадскае аб'яднанне
Афіцыйная мова беларуская
Кіраўнікі
старшыня Таццяна Сівец
намеснік старшыні Жанна Дапкюнас
Заснаванне
Дата заснавання 30 лістапада 1995

Структура

правіць

Вышэйшым органам фонду з’яўляецца сход, які склікаецца адзін раз у чатыры гады. Кіруючым органам фонду паміж сходамі з’яўляецца Рада. Сход фонду выбірае старшыню і Савет фонду.

Старшынёй фонду з дня яго заснавання да 2016 года з’яўляўся беларускі літаратуразнаўца і даследчык творчасці Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша. З 27 снежня 2016 года старшынёй фонду з’яўляецца Таццяна Сівец.

Нязменным намеснікам старшыні з’яўляецца заснавальніца фонда, былы дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы Жанна Дапкюнас.

У склад фонду ўваходзяць 7 суполак у Беларусі (Мінск, Бярэсце, Віцебск, Гомель, Гродна, Любань, Наваполацк) і 6 суполак за мяжой: у Літве (Вільня), Латвіі (Рыга, Даўгаўпілс), Польшчы (Варшава) і Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань).

Гісторыя

правіць

Створаны ў 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы Жанны Дапкюнас.

Ідэя ўтварэння фонду нарадзілася падчас першых Міжнародных купалаўскіх чытанняў у верасні 1995 года. Устаноўчы сход адбыўся ў лістападзе 1995 года ў Мінску. Фонд быў зарэгістраваны і афіцыйна распачаў сваю дзейнасць у 1996 годзе.

Заснавальнікі фонду

правіць
Імя і прозвішча Занятак Краіна
1. Эдуард Агуновіч мастак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Беларусь
2. Маргарыта Антонава загадчык філіяла Музея-кватэры Янкі Купалы ў Пячышчах Расія
3. Аляксандр Баршчэўскі загадчык кафедры беларускай філялогіі Варшаўскага ўніверсітэта Польшча
4. Навум Гальпяровіч намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Беларусь
5. Уладзімір Гніламёдаў намеснік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі Беларусь
6. Жанна Дапкюнас дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Беларусь
7. Джым Дынглі прафесар Лонданскага ўніверсітэта Вялікабрытанія
8. Леанід Дранько-Майсюк загадчык рэдакцыі паэзіі і прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура» Беларусь
9. Сяргей Законнікаў галоўны рэдактар часопісу «Полымя», лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы Беларусь
10. Віктар Каваленка дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі Беларусь
11. Аляксей Каўка доктар філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Расійскай акадэміі навук Расія
12. Вітаўт Кіпель старшыня Беларускага інстытута навукі і мастацтва ЗША
13. Альма Лапіньскенэ вучоны сакратар Інстытута літоўскай літаратуры і фальклору Літва
14. Раман Лубкіўскі паэт і перакладчык Украіна
15. Сяргей Маслоўскі галоўны спецыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Беларусь
16. Генадзь Праневіч загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. Пушкіна Беларусь
17. Аляксей Пяткевіч загадчык кафедры беларускае культуры Гродзенскага ўніверсітэта Беларусь
18. Вячаслаў Рагойша загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Беларусь
19. Аляксандра Станкевіч загадчык кафедры беларускай мовы Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Беларусь
20. Сяргей Тарасаў старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Беларусь
21. Антаніна Хатэнка вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Беларусь
22. Міхась Шавыркін галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Беларусь

Дзейнасць

правіць

Свае статутныя мэты фонд рэалізуе праз правядзенне навукова-практычных канферэнцый, выдавецкую і іншую дзейнасць.

З 1996 года разам з Літаратурным музеям Янкі Купалы фонд з’яўляецца суарганізатарам Міжнародных купалаўскіх чытанняў, на аснове якіх былі выдадзеныя шматлікія зборнікі дакладаў і артыкулаў.

Спасылкі

правіць