Антаніна Яўгенаўна Хатэнка
Антаніна Яўгенаўна Хатэнка (28 красавіка 1956, вёска Зенькаўцы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская паэтэса.
Антаніна Яўгенаўна Хатэнка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Прэмія імя Міхася Стральцова (2022) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьНарадзілася ў сям’і настаўніка. Скончыла пружанскую школу-інтэрнат (зараз — СШ № 4). Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1978). Працавала настаўніцай беларускай, рускай мовы і літаратуры ў Задор’еўскай сярэдняй школе. Праз год вярнулася ў Мінск, працавала ў кнігарні «Палітычная кніга» (1979-81), карэктарам, малодшым рэдактарам выдавецтва «Народная асвета» (1982-85).
Творчасць
правіцьПершай вядомай спробай паэзіі быў гімн гораду Пружаны. Аўтар кніг «Здзічэлае рэха вясны», «Зніч крыжовых дарог», «Чалавек на далоні Сусвету» і інш.
Лаўрэат прэміі імя Міхася Стральцова «за вернасць класічным літаратурным традыцыям, тэматычнае і вобразнае багацце мовы, папулярызацыю паэтычнымі сродкамі народных звычаяў і абрадаў». Прэмія ўручана ёй 14 лютага 2022 года ў дзень народзінаў патрона, па ўмовах яе выдаецца новая кніга лаўрэата «Вербніца»[1].
У прасторы кнігі «Вербніца» (2022) сышліся ў сугучча яркія, эмацыйна вострыя вершы і глыбокія, роздумныя творы. Паэзія, проза, эсэістыка на-поўна выяўляюць эстэтыку і духоўныя каштоўнасці пакалення, якому выпала жыць і ствараць на сумежжы эпох. Адметнасць мастацкага стылю, вобразнае, метафарычнае асэнсаванне гэткіх філасофскіх катэгорый, як жыццё і смерць, плыннасць зямнога быцця і вечнасць, святло і цемра, дабро і ліха, ствараюць непаўторны ўзор аўтарскіх здагадак, адкрыццяў, азоранняў у дарозе пазнання сябе ў свеце і свету ў сабе[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Антаніна Яўгенаўна Хатэнка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антаніна Яўгенаўна Хатэнка
- Антаніна Яўгенаўна Хатэнка на «Беларускай Палічцы» (бел.)
- Антаніна Хатэнка. Выбраныя вершы. Выканаўца В. Белацаркоўcкi (аудыё)