Аляксей Канстанцінавіч Каўка
Аляксей Канстанцінавіч Каўка (нар. 20 верасня 1937, в. Машчаліна, Чэрвеньскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык і літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1991), кандыдат гістарычных навук (1971).
Аляксей Канстанцінавіч Каўка | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 верасня 1937 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, гісторык, грамадскі дзеяч |
Навуковая сфера | беларуская літаратура, гісторыя Польшчы і літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук і кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў БДУ (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971). 3 1954 года на культурна-асветніцкай і камсамольскай рабоце. У 1971-1979 і 1983-1987 гадах у Інстытуце эканомікі сусветнай сацыялістычнай сістэмы АН СССР, у 1979-1982 гадах прадстаўнік Саюза савецкіх таварыстваў дружбы і культурных сувязей з заграніцай, саветнік пасольства СССР у Польшчы. 3 1987 года галоўны рэдактар часопіса «Советское славяноведение», з 1989 года ў Інстытуце сусветнай літаратуры імя М. Горкага Расійскай АН.
У 1976-77 гадах напісаў "Ліст да рускага сябра" — палемічны твор пра стан беларускай мовы і парушэнне моўных правоў у Савецкай Беларусі. Ліст распаўсюджаваўся самвыдатам, патрапіў у Польшчу, затым — у Лондан, дзе быў выдадзены паралельна на рускай і англійскай мовах у 1979 годзе.[1][2]
Навуковая дзейнасцьПравіць
Даследаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху, савецка-польскіх адносін. 3 канца 1970-х гадоў распрацоўвае праблемы адраджэння і станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, творчасці Ф. Скарыны, Я. Купалы, К. Езавітава, І. Луцкевіча, В. Ластоўскага, М. Улашчыка і інш. Укладальнік літаратурна-навуковых штогоднікаў «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—97).
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[3].
БібліяграфіяПравіць
- Польша: Отечество и социализм. -- М., 1977;
- Тут мой народ: Францішак Скарына і беларуская літаратура XVI — пач. XX стст. -- Мн., 1989;
- Жывом! -- М.; Мн., 1997;
- Будам жыць! Пра тое самае. -- Мн.; М., 1998;
- Letter to russian friend = Письмо русскому другу. -- London, 1979.
Зноскі
- ↑ Letter to a Russian friend: a 'samizdat' publication from Soviet Byelorussia. London: Association of Byelorussians in Great Britain.
- ↑ Сяргей Дубавец "Ліст да расейскага сябра" . Радыё Свабода (17 жніўня 2005).
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100