«Скары́ніч» — літаратурна-навуковы гадавік, заснаваны кіраўніцтвам Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Францыска Скарыны. Мэтай выдання з’яўляецца пашырэнне ў свеце духоўнай спадчыны Беларусі, творчых набыткаў беларускай дыяспары ў Маскве[1].

«Скарыніч»
Тып часопіс

Тыраж

ГісторыяПравіць

Выдаецца з 1991 года ў Мінску, Маскве і Смаленску на беларускай і рускай мовах[1]. Выходзіў нерэгулярна, два першыя выпускі выйшлі ў дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура»[2]. На 2011 год выйшла 10 нумароў[3].

Укладальнік альманаха — Аляксей Каўка.

Асноўная тэма выпускаў — спадчына Ф. Скарыны і праблемы яе вывучэння, а таксама асэнсаванне творчасці літаратурнага згуртавання 1920-х гадоў «Узвышша». У выпусках змешчаны невядомыя раней архіўныя дакументы, рукапісныя матэрыялы дзеячаў беларускай навукі і культуры М. Улашчыка, Я. Лёсіка, А. Смоліча, І. Луцкевіча, А. Бабарэкі, Я. Варонкі, Я. Дылы і інш., рэдкія фотаздымкі, хроніка дзейнасці Таварыства беларускай культуры імя Францыска Скарыны ў Маскве[4]. Напрыклад, большасць матэрыялаў у чацвёртым выпуску зборніка — дакументальныя[5]. Акрамя аўтараў з Беларусі і Расіі на старонках часопіса выступаюць вучоныя і дзеячы культуры Балгарыі, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 К. Атрашэўскі. «Скарыніч» //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 320.
  2. Міхась Скобла. Аляксей Каўка: Галоўнае — наша здольнасьць да супраціву. Радыё «Свабода» (3 мая 2012). Праверана 25 снежня 2019.
  3. У Маскве выйшаў дзясяты нумар альманаха «Скарыніч». Наша Ніва (19 снежня 2011). Праверана 25 снежня 2019.
  4. Г. Г. Сяргеева. «Скарыніч» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 448.
  5. Ю. У. Несцяровіч. Большасць аб’ёму — археаграфічныя публікацыі // Беларускі археаграфічны штогоднік : часопіс. — 2000. — № 1. — С. 233—234.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць