Леанід Дранько-Майсюк

беларускі паэт

Леані́д Васі́льевіч Дранько́-Майсю́к (нар. 10 кастрычніка 1957, Давыд-Гарадок) — беларускі паэт.

Леанід Дранько-Майсюк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1957(1957-10-10) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Мова твораў беларуская

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў рабочай сям'і. Дзед — Мікалай Дранько, яўрэйскага паходжання, працаваў шаўцом ў арцелях ў Давыд-Гарадку. Мясцовыя жыхары звалі паміж сабой Мікалая таксама яшчэ і Майсюк. Яго сына Васіля (бацька Леаніда, нар. у 1931 г.) запісалі ў царкоўную кнігу Дранько-Майсюком, па мянушчцы бацькі. Пасля вайны, калі выпісвалі савецкія дакументы на падставе царкоўных запісаў, Васілю выдалі пасведчанне аб нараджэнні з прозвішчам Дранько-Майсюк[1].

Леанід Дранько-Майсюк скончыў Давыд-Гарадоцкую СШ № 2 (1974), працаваў на Давыд-Гарадоцкім заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 г. паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1976—1978 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Літінстытута, які скончыў у 1982 г. У гэты перыяд (у 1980 г.) пазнаёміўся з будучай жонкай, масквічкай Вольгай[1].

У 1982—2002 гг. — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Са жніўня 2002 г. — на вольнай працы.

Творчасць

правіць

Дэбютаваў вершамі ў столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972 г., у рэспубліканскім друку ў 1975 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар 16 кніг, у тым ліку, зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990), «Проза радости» (пераклад з беларускай; М.: «Советский писатель»,1991), «Пра тое, як я…» (13 несур'ёзных апавяданняў, 1992), «Акропаль» (паэзія, эсэ, 1994), «Стомленасць Парыжам» (вершы і эсэ, 1995), «Гаспода» (выбранае «Залатая серыя» «Паэзія XX стагоддзя», 1998), «Места і свет» (вершы, 2000), «Паэтаграфічны раман» (вершы, проза, 2002), «Вершы. Каханне. Проза» (выбранае, 2003), «Белая вежа» (разам з Юрыем Кабанковым; вершы, лісты; Уладзівасток, 2004), «Цацачная крама» (кніжка для вялікіх і малых, 2008), «Анёлак і я» (апавяданне, 2009), «Кніга для спадарыні Эл» (проза, вершы, п'еса, 2012), "...Натуральны, як лінія небасхілу" (архіўная аповесць пра Максіма Танка, Мінск, "Кнігазбор", 2017). Асобныя вершы Л.Дранько-Майсюка пакладзены на музыку.

З'яўляецца аўтарам лібрэта да оперы кампазітара Сяргея Бельцюкова «Ладдзя роспачы» (2023 г.), створанай па аднайменнай навэле Уладзіміра Караткевіча.

Водгукі

правіць

Уладзімір Караткевіч называў Леаніда Дранько-Майсюка «паэтам з рысамі рыцара»[2]. Па словах Уладзіміра Някляева уяўленні пра рыцарства Дранько-Майсюка «злучаны з яго стаўленнем да жанчыны, да сяброў, да паэзіі, да Беларусі і ўсяму крэўнаму, беларускаму»[2].

Прызнанне

правіць

Зноскі

  1. а б Уладзiмiр Субат. Вось яна казка Давыд-Гарадок: бацька на ганку i мацi ў гародзе. Советская Белоруссия (22 студзеня 2016). Праверана 19 лютага 2018.
  2. а б Белорусский поэт Леонид Дранько-Майсюк отмечает 50-летний юбилей. БелаПАН (10 кастрычніка 2007). Праверана 19 лютага 2018.(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць