Ладдзя Роспачы (аповесць)
«Ладдзя́ Ро́спачы» — аповесць беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
Ладдзя Роспачы | |
---|---|
альтэрн.: Ладзьдзя Роспачы | |
Аўтар | Уладзімір Караткевіч |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 1968 |
Апублікаваны ў | Нёман |
Аповесць напісана ў 1964 годзе на беларускай мове, але ўпершыню надрукавана ў № 2 часопісу «Нёман» за 1968 год у перакладзе Васіля Сёмухі на рускую мову (на 23 старонках рукапісу цэнзары зрабілі 296 правак) і толькі ў 1978 годзе выдадзена на беларускай мове[1].
Аповесць насычана глыбокімі разважаннямі над сэнсам жыцця і лёсам роднай зямлі. У аповесці выкарыстана шмат алегарычных сімвалаў. Так, сама Ладдзя Роспачы — Беларусь, якая, пераадольваючы змрок забыцця, бяспамяцтва і жахаў, уваскрасае і адраджаецца. Ад смерці і знікнення яе ратуе Гервась Выліваха — жыццялюб, мастак, які не растаецца з лютняй нават у царстве Смерці, абаронец людзей і шчыры патрыёт роднай зямлі. Уладзімір Караткевіч сцвярждае, што каханне, цярпенне, смех і жартаўлівасць дазволілі беларускаму народу выстаяць у самых неспрыяльных умовах.
СюжэтПравіць
Галоўны герой падання — «небагаты, але добрага роду шляхціч» Гервась Выліваха з места Рагачоўскага, які бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах. Падманутыя мужы былі абураны Вылівахам, але нічога не маглі з ім зрабіць. Урэшце, калі свае землі аб’язджала каралева Бона Сфорца, жонка караля Жыгімонта Старога, і завітала ў свой Рагачоўскі замак, абывацелі горада звярнуліся да яе па дапамогу. Пасля сустрэчы Вылівахі з каралевай Бонай да яго прыйшла Смерць і забрала ў падземнае царства.
ЭкранізацыяПравіць
У 1987 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» выйшаў мультыплікацыйны фільм «Ладдзя Роспачы».