Лютня
Лютня — старажытны шчыпковы струнны музычны інструмент з ладамі на грыфе і авальным корпусам. Выканаўца на лютні называецца лютніст, а майстар-вытворца лютняў і наогул любых струнных інструментаў — люцье ад фр.: luthier.
Лютня | |
---|---|
Класіфікацыя | Струнны інструмент, Хардафон |
Звязаныя артыкулы |
Музыка эпохі Адраджэння, Лютніст - карціна Караваджа |
Лютня на вікісховішчы |
Назва
правіцьСлова «лютня» верагодна, паходзіць ад араб. العود — аль-'вуд, «драўніна», хоць нядаўнія даследаванні Экхарда Нойбауэра даказваюць, што слова 'вуд проста з'яўляецца арабізаваным варыянтам персідскага слова руд, якое мае значэння струны, струннага інструмента, або лютні. У той жа час Джанфранка Лотэ лічыць, што ў раннім ісламе «дрэва» было тэрмінам з грэблівай канатацыяй, абумоўленай у ім забаронай на любую інструментальную музыку.
Апісанне
правіцьМае выпуклы міндалепадобны корпус з плоскай верхняй дэкай, у якой прарэзана рэзанатарная адтуліна з ажурнай разеткай. Кароткая шырокая шыйка заканчваецца адагнутай назад галоўкай з калкамі для нацягвання струн па баках. Унізе струны замацаваны на падстаўцы, прыклеенай да дэкі. Памеры інструмента і шыйкі, колькасць струн, іх размяшчэнне і настройка гістарычна мяняліся. Гук лютні нагадвае гітарны, здабываецца зашчыпваннем струн пальцамі або плектрам.
Гісторыя
правіцьЛютня паходзіць ад уда — найбольш старажытнага інструмента араба-іранскай культуры. У Еўропе вядома з сярэдніх вякоў. Найбольш пашырана ў XV—XVI ст. як сольны, акампаніравальны і аркестравы інструмент. Выкарыстоўвалася ў прыдворнай канцэртнай практыцы, выклікала паяўленне шматлікіх віртуозаў-лютністаў і стварэнне багатай музычнай літаратуры. У XVII—XVIII ст. выцеснена іншымі музычнымі інструментамі. У XX ст. выкарыстоўваецца ў прафесійнай практыцы пры выкананні старадаўняй музыкі.
Літаратура
правіць- Назіна І. Дз. Лютня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).