Джым (Джэймс) Дынглі (англ.: Jim Dingley; нар. 24 сакавіка 1942, Лідс) — славіст, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры, прафесар Лонданскага ўніверсітэта, адзін з заснавальнікаў Міжнароднага фонда Янкі Купалы.

Джым Дынглі
англ.: Jim Dingley
Дата нараджэння 24 сакавіка 1942(1942-03-24)[1] (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, прафесар
Навуковая сфера гісторыя, беларуская літаратура
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны Медаль да стагоддзя БНР

Біяграфія

правіць

Скончыў Каледж Ісуса Хрыста пры Кембрыджскім універсітэце (1963). Працаваў асістэнтам у аддзеле славістыкі Брытанскага музея (1964―1966), стажыраваўся ў Маскве, працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры Універсітэта Рэдынга, выкладчыкам рускай мовы, літаратуры і ўкраінскіх даследаванняў ва Універсітэцкім каледжы Лондана і інш. Выкладчык Лонданскага ўніверсітэта[2].

Заснавальнік і старшыня Брытанскай асацыяцыі ўкраінскіх даследаванняў (1990—1995), старшыня Англа-беларускага таварыства (1981— сярэдзіна 1990-х, 2004—2014), актыўны удзельнік часопіса «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), яго рэдактар у 1972―1979 гадах. З сярэдзіны 1970-х гадоў сакратар рады бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане. У 1991 годзе адзін з арганізатараў першага Міжнароднага кангрэсу беларусістаў[3].

Сябраваў з айцом Аляксандрам Надсанам, Гаем Пікардам і Арнольдам Макмілінам.

Ганаровы сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра[4].

Перакладчык

правіць

Пераклаў на англійскую мову і зрабіў каментарыі да «Ліста да рускага сябра» Аляксея Каўкі, выдадзенага ў Лондане Згуртаваннем беларусаў у Вялікай Брытаніі[5][6][7].

Пераклаў з беларускай мовы на англійскую «Краіну Беларусь» Уладзіміра Арлова (2013), «Рыбін горад» Наталкі Бабінай (2013)[8], «Дзеці Аліндаркі» Альгерда Бахарэвіча[9], эсэ Тані Скарынкінай «A Window on Another Life» і іншыя творы.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1991)[10], медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[11].

Пераклад Дынглі кнігі Максіма Знака «Зэкамэрон» трапіў у лік 15 кніг, уганараваных прэміяй Англійскага ПЭН-клуба PEN Translates за найлепшы пераклад года[12].

Зноскі

  1. James Dingley // VIAF ID
  2. Джым Дынглі: «Колькі ўжо можна адраджэнняў?»(недаступная спасылка). Белорусский журнал (18 августа 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020.
  3. Ларыса Цімошык. Джым Дынглі: Беларусь стала часткай майго жыцця // Звязда. — Мн.: 2013. — № 22.(недаступная спасылка)
  4. Джым Дынглі. Беларускі ПЭН-Цэнтр.
  5. Гардзіенка, Н. (2010). Беларусы ў Вялікабрытаніі (PDF). Мінск: Медысонт. p. 208. ISBN 978-985-6887-63-8.
  6. Дубавец, Сяргей. “Ліст да расейскага сябра”. Вострая Брама. Радыё Свабода (24 ліпеня 2005). Праверана 4 лютага 2021.
  7. Letter to a Russian Friend: a "samizdat" Publication from Soviet Byelorussia, London, 1979{{citation}}: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)
  8. Марына Коктыш. «Краіна Беларусь» загаварыла па-англійску // Народная Воля. — Мн.: 2013. — № 31.(недаступная спасылка)
  9. Bacharevič, Alhierd (2020). Alindarka's Children: Things Will Be Bad. Scotland Street Press. p. 350. ISBN 978-1910895405.
  10. О награждении А. Барщевского, Дж.Дингли и В. Жидлицкого медалью Франциска Скорины. Банк законов (19 января 2007).(недаступная спасылка)
  11. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  12. Пераклад кнігі Максіма Знака «Зэкамэрон» атрымаў прэмію PEN Translates Ангельскага ПЭН-клюбу за найлепшы пераклад году https://www.svaboda.org/a/32248199.html

Літаратура

правіць
  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.18). ISBN 978-985-6887-63-8. PDF

Спасылкі

правіць