Таня Скарынкіна (нар. 24 сакавіка 1969, Смаргонь) — беларуская паэтэса і празаік.

Таня Скарынкіна
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1969[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, эсэістка, журналістка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзілася 24 сакавіка 1969 года ў Смаргоні. Скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Працавала ілюстратарам дзіцячых кніг, паштальёнам, журналістам. Некаторы час жыла ў Партугаліі.

Творчасць і ўзнагароды правіць

Першая публікацыя вершаў — газета «Зорька» (1980). Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Немига литературная», «Маладосць», «Arche»[2], «Мінская школа», «Полымя», Мінкульт, у выданні чэшскіх сюрэалістаў «Аналогон», часопісах «Крещатик» (Германія), маскоўскім «Воздухе», сеткавых выданнях «Полутона», TextOnly, Лиterraтура, Прайдзісвет, Colta.ru і інш.

Піша на беларускай і рускай мовах. Вершы перакладзены на іўрыт, польскую, чэшскую, італьянскую, грузінскую, літоўскую, англійскую, румынскую, нарвежскую, іспанскую, латышскую, японскую і нямецкую мовы.

Зборнік эсэ «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» трапіў у шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца. У 2018 годзе выйшаў па-англійску, як «A Large Czesław Miłosz With a Dash of Elvis Presley», у выдавецтве Skotland Street Press (Шатландыя, Эдынбург). У 2020 годзе выдадзены па-руску ў аўтарскім перакладзе пад назвай «Большой Чеслав Милош, маленький Элвис Пресли» (Москва, «Планж»).

Фіналістка Грыгор’еўскай прэміі[3] — 2017. У 2020 атрымала Прэмію Андрэя Белага  (руск.) за паэтычную кнігу «И все побросали ножи». Зборнік эсэ «Райцэнтр» («Пфляўмбаўм», Мінск, 2020) — другое месца прэміі Ежы Гедройця ў 2021.

Ганаровы дыплом прэміі «Московский счёт» за кнігу «И все побросали ножи» — 2021.

Бібліяграфія правіць

Паэтычныя зборнікі правіць

  • «Книга для чтения вне помещений и в помещениях» (Мінск, «Кнігазбор», 2013), на рускай мове.
  • «Португальские трехстишия» (Нью-Йорк, 2014, «Айлурос»), на рускай мове.
  • «Американские горки» (Мінск, «Смэлток», 2018), на рускай мове.
  • «И все побросали ножи» (Москва, АРГО-РИСК, 2020), на рускай мове.
  • «Yesмамочка» (Мінск, Медисонт, 2022), на рускай мове.

Кнігі эсэ правіць

  • «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» (Вільня, «Логвінаў», 2015), на беларускай мове.
  • «Райцэнтр» (Мінск, «Пфляўмбаўм»/«Цымбераў», 2020), на беларускай мове.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Верина, Ульяна. Новая ностальгия: постоянство времени при разнообразии вещей и перемене пространства / Ульяна Верина // Неман. — 2013. ― № 10. ― С. 207―208. — Рецензия на книгу: Книга для чтения вне помещений и в помещениях : стихи / Таня Скарынкина. — Минск, 2013.

Спасылкі правіць