Любань

горад у Беларусі

Лю́бань[2] (трансліт.: Liubań) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Любанскага раёна, на р. Арэса. За 152 км на поўдзень ад Мінска, 25 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі Баранавічы — Асіповічы, аўтадарогамі звязаная з Глускам, Жыткавічамі, Чырвонай Слабадой, Салігорскам, Слуцкам. Насельніцтва 10 973 чал. (2017)[3].

Горад
Любань
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1566
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
138 м
Насельніцтва
  • 11 339 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1794
Паштовы індэкс
223810
Аўтамабільны код
5
СААТА
6234501000
Афіцыйны сайт
lyuban.minsk-region.by  (руск.)
Любань на карце Беларусі ±
Любань (Беларусь)
Любань
Любань (Мінская вобласць)
Любань

Гісторыя

правіць

Вялікае Княства Літоўскае

правіць

Вядомая ў Вялікім Княстве Літоўскім з XVI стагоддзя як мястэчка князёў Алелькавічаў Слуцкага княства. З 1589 года ўласнасць Тышкевічаў, з 1617 года — князёў Радзівілаў. У 1560-я гады ў Любані каля 230 жыхароў, 35 двароў. З 1791 года ў Случарэцкім павеце Навагрудскага ваяводства.

У складзе Расійскай імперыі

правіць

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Забалоцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Падчас Паўстання 1794 года каля мястэчка адбыўся бой паміж 2-тысячным атрадам паўстаўнцаў пад кіраўніцтвам Стэфана Грабоўскага і расійскімі войскамі. У 1880-х гадах у мястэчку 500 жыхароў, 136 двароў, Праабражэнская царква, 3 яўрэйскія малітоўныя дамы, 2 млыны, крама, прыстань. У 1897 годзе ў Любані 766 жыхароў. У пачатку XX стагоддзя — цэнтр Забалоцкай воласці.

Найноўшы час

правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.

З 26 мая 1922 года ў Слуцкім павеце БССР. У 1923 годзе — 1680 жыхароў, 232 двары. З 17 ліпеня 1924 года цэнтр Любанскага раёна. У 1931 годзе ўтвораны калгас, працавалі крухмальны і льняны заводы, Дом культуры, хата-чытальня, бальніца, хлебапякарня. З 27 верасня 1938 года гарадскі пасёлак.

З 28 ліпеня 1941 года да 30 чэрвеня 1944 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія ў створаным тут лагеры ваеннапалонных загубілі 1610 чалавек, у лістападзе 1941 года загубілі 785 яўрэяў. У Любані дзейнічала камсамольска-маладзёжная група, у лістападзе 1941 года партызаны разграмілі ў пасёлку нацысцкі гарнізон.

З 7 сакавіка 1968 года горад. У 1970 годзе — 6,7 тыс. жыхароў.

Насельніцтва

правіць

Эканоміка

правіць

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Рыбакамбінат «Любань». Гасцініца «Любань».

Культура

правіць

Любанскі музей народнай славы.

Славутасці

правіць
 
Касцёл Маці Божай Фацімскай

Вядомыя асобы

правіць

Ганаровыя грамадзяне

правіць

Зноскі

правіць
  1. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. а б в Беларусь 1995.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Аляксандр Пятровіч Мацвейка Архівавана 5 жніўня 2020. // ДУК «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка»

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць