Помнік Аляксею Фёдаравічу Брагіну
Помнік Аляксею Фёдаравічу Брагіну — помнік у Любані Мінскай вобласці.
Помнік | |
Помнік Аляксею Фёдаравічу Брагіну | |
---|---|
52°47′31″ пн. ш. 27°59′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Любань |
Скульптар | Б. Івонцьеў |
Архітэктар | Ярамір Аляксандравіч Печкін |
Дата пабудовы | 1964 год |
ГісторыяПравіць
У Любані ў 1964 годзе на ўшанаванне памяці партызана і падпольшчыка Аляксея Фёдаравіча Брагіна быў ўстаноўлены помнік. Скульптар Б. Івонцьеў, архітэктар Я. Печкін.
Апісанне помнікаПравіць
Помнік з бетона і мармуровай крошкі, вышыня 5 м. Паясны бюст А. Ф. Брагіна пастаўлены на высокім прамавугольным пастаменце. Кампазіцыя партрэта строгая і выразная. Сабранасць, воля, энергічнасць і перакананасць у развароце шырокіх плячэй, паставе галавы, валявым жэсце рукі, у сканцэнтраваным, мэтанакіраваным позірку. Энергічная, насычаная мадэліроўка партрэтных рысаў кантрастуе з лаканічнай графічнасцю касцюма.[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Помнік Брагіну Аляксею Фёдаравічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мн., 1987. Кн. 1. — С. 269.
- Памятник Брагину А. Ф. // В памяти народной. — Минск, 1970. — С. 61-62