Стэфан Грабоўскі
Стэфан Грабоўскі (24 чэрвеня 1767, вёска Асташына Наваградскага павета — 4 чэрвеня 1847) — ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал. Адзін з кіраўнікоў паўстання Т. Касцюшкі[4].
Стэфан Грабоўскі | |
---|---|
| |
| |
Нараджэнне |
24 чэрвеня 1767 |
Смерць |
4 чэрвеня 1847[1][2][…] (79 гадоў) |
Род | Грабоўскія |
Бацька | Тамаш Марыян Грабоўскі |
Маці | Дарота з Отэнгаўзенаў |
Член у | |
Адукацыя | |
Прыналежнасць |
Рэч Паспалітая Царства Польскае |
Званне | дывізійный генерал[d] і генерал[3] |
Бітвы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Окша», сын Тамаша Марыяна, генерал-маёра літоўскага войска, і Дароты з Отэнгаўзенаў. Стрыечны брат Паўла Яна Грабоўскага.
Пасля сканчэння Рыцарскай школы ў Варшаве харужы ў войску Вялікага Княства Літоўскага. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1792) падпалкоўнік, вызначыўся ў баях пад Мірам і Брэстам.
Член масонскай ложы «Шчаслівага вызвалення» ў Гродне, майстар цырыманіяла[5].
Па перамозе Таргавіцкай канфедэрацыі далучыўся да падрыхтоўкі паўстання ў Вільні, у часе вызвалення якой ад расійскай залогі (красавік 1794) падыход яго аддзела змусіў расійскія войскі пакінуць ваколіцы горада. Браў удзел у баях пад вёскамі Солы і Паляны ў складзе паўстанцкага войска пад камандай Я. Ясінскага. Удзельнічаў у абароне Вільні ў ліпені 1794 года[4]. У канцы жніўня 1794 года ўзначаліў рэйд 2-тысячнага аддзела паўстанцаў на Меншчыну[4] і Магілёўшчыну (Араны — Койданаў — Пухавічы — Бабруйск — Любань). У дарозе да яго далучалася дробная шляхта і сяляне[6]. Аднак пасля Любанскай бітвы (4 верасня 1794) вымушаны быў капітуляваць[4].
Улады Расійскай імперыі выслалі С. Грабоўскага ў Кастрамскую губерню[4]. Волю атрымаў дзякуючы амністыі паўстанцам ад Паўла I.
У расійскую-французскую вайну (1812) перайшоў на бок Напалеона[4]. Абіраўся берасцейскім маршалкам, дзе сабраў войска. У званні генерал-маёра ўзначальваў Ваенны камітэт Камісіі часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага. Па адступленні войскаў Напалеона змагаўся супраць антыфранцузскай кааліцыі разам з Ю. Панятоўскім. Пад Лейпцыгам трапіў у палон.
Дзякуючы падтрымцы Адама Чартарыйскага з захаваннем ваеннага звання ўвайшоў у склад найвышэйшай адміністрацыі Герцагства Варшаўскага. З 1825 міністр-сакратар Царства Польскага[4]. Бараніў інтарэсы свайго краю. З 1826 года генерал дывізіі. Браў удзел у руска-турэцкай вайне (1826—1829)[4]. У 1832—1839 гадах член Дзяржаўнага савета Расіі[4].
З 1839 года ў адстаўцы[7].
У шлюбе з Н. Гладкоўскай нашчадкаў не пакінуў.
Зноскі
- ↑ Stefan Grabowski // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stefan Grabowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/grabowski-stefan/ Праверана 30 жніўня 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з Грабовский Стефан // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.
- ↑ Швед, В. В. Грабоўскі Стэфан Тамашавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 550.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 551.
Літаратура
правіць- Емяльянчык У. Грабоўскі Стафан // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 550—551. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Швед, В. В. Грабоўскі Стэфан Тамашавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
Спасылкі
правіць- Stefan Grabowski (польск.). Genealogia potomków Sejmu Wielkiego (8 красавіка 2011).