Новагародскі павет

павет Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага

Новагародскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XVXVIII стст. Сталіца — Наваградак.

Новагародскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Новагародак
Дата ўтварэння 1507
Дата скасавання 1795
Насельніцтва гл. Насельніцтва
Плошча 24,5[1] тыс.
Новагародскі павет на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 38%[2].

Мяжа са Слонімскім паветам ішла па рацэ Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павета паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам з іншага.

У склад Новагародскага павета ўваходзілі тэрыторыі Новагародскага гродавага, Глускага і Клецкага старостваў (дзяржаўных воласцей), а таксама прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі. Улучаў наступныя гарады і мястэчкі: Навагрудак, Нясвіж, Мір, Любча, Клецк, Цімкавічы, Карэлічы, Стоўбцы, Свержань, Мыш, Рубяжэвічы, Ляхавічы, Здзецел і інш.

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ 2005.
  2. Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego - Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).

Літаратура

правіць