Ляхавічы
Ля́хавічы[2] (трансліт.: Liachavičy) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ляхавіцкага раёна, на рацэ Ведзьма. За 225 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Лунінец. Праз горад праходзіць дарога Брэст — Русінавічы. Насельніцтва 10 919 чалавек (2017)[3].
Горад
Ляхавічы
| ||||||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьТапоніма «Ляхавічы» пайшоў ад этноніма «ляхі» (ранейшая назва палякаў).
У наваколлі Ляхавічаў асаблівая канцэнтрацыя тапонімаў, што паходзяць ад этнонімаў: Ятвезь, Лотва, Мазуркі, Русінавічы, Русіны, Жамойдзь, Літоўка, Літва, Дайнякі.
Не адкідваецца і звязак з прозвішчамі Лях або Ляхаў. Увогуле, тапонімы з асновай «ляхі» сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі[4].
Назва «ляхаў» звязаная з племем ляхітаў, продкаў цяперашніх палякаў. Паводле іншай, больш экзатычнай версіі, мянушка «лях/ляхі» з’явілася (паводле даследаванняў М. Турыянскага) у VII—IX ст. з міграцыяй у Польшчу яўрэяў з Заходняй Еўропы, разам са словам «ляхем-панем» у гаворцы яўрэяў з Іспаніі.
Гісторыя
правіцьУпершыню згадана ў фальсіфікаванай ў XV ст. «Устаўнай грамаце пра заснаванне Тураўскай епіскапіі» ад імя вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча як цэнтр воласці[5][6]. У 1-й палове XVI ст. цэнтр вялікага маёнтка Гаштольдаў, з 1551 гоада вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.
З 1572 годзе Ляхавічамі валодалі Я. Хадкевіч і яго нашчадкі, якія з канца XVI ст. пачалі звацца «графамі на Ляхавічах». У канцы XVI ст. тут збудавалі мураваны замак. У XVII ст. Ляхавічы атрымалі статус мястэчка[7], уваходзілі ў Наваградскі павет. Узімку 1595—1596 гг. казацкія загоны С. Налівайкі і М. Шавулы беспаспяхова штурмавалі фартыфікацыю[5]. У 1635 г. праз дынастычны шлюб паселішча перайшло да Сапегаў. Станам на 1635 г. тут было 215 дымоў[5].
У часы Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) у 1660 годзе маскоўскі ваявода Хаванскі 6 месяцаў трымаў у аблозе Ляхавіцкі замак, аднак не здолеў яго захапіць. У XVIII ст. мястэчка перайшло ў валоданне Масальскіх. У 1775 годзе сойм Рэчы Паспалітай перавёў Ляхавічы ў дзяржаўны скарб. У 1791 годзе места ўвайшло ў Случарэцкі павет.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ляхавічы апынуліся ў Расійскай імперыі, дзе з 1795 года сталі цэнтрам воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.
Будова лініі Палескіх чыгунак (Сарны — Вільня) у 1880-я гады дала штуршок эканамічнаму развіццю Ляхавічаў. Станам на кан. XIX ст. у мястэчку было 155 двароў, царква, сінагога, 6 яўрэйскіх малітоўных дамоў, школа, бальніца, гаршковы завод, 30 крам, 3 карчмы, 3 кірмашы, праводзіліся штотыднёвыя таргі[8]. На 1900 — мелася паштовая станцыя, працавала 91 дробнае прамысловае прадпрыемства.
-
«Аблога Ляхавіцкага замка», 1660
-
Фартыфікацыя, прарысоўка з плану аблогі
-
Сядзіба Касакоўскіх
-
Мячэт
У Першую сусветную вайну Ляхавічы знаходзіліся ў прыфрантавой паласе. 18 лютага 1918 мястэчка занялі нямецкія войскі, увосень таго ж года — бальшавікі, 17 красавіка 1919 — польскія войскі, у ліпені 1920 — зноў бальшавікі.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ляхавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. 27 чэрвеня 1931 паселішча зноў атрымала статус горад, адначасна да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — вёску Малая Лотва і чыгуначнаю станцыю Ведзма[9].
У 1939 Ляхавічы ўвайшлі ў БССР. У Другую сусветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
-
Стары касцёл пасля перабудовы ў царкву, знішчаны бальшавікамі ў 1960-я
-
Новы касцёл (цяпер паліклініка)
-
Новы касцёл, галоўны фасад
-
Новы касцёл, інтэр’ер
Клімат
правіцьКлімат Ляхавічаў | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | −3,2 | −1,7 | 3,0 | 11,7 | 18,6 | 21,9 | 22,9 | 22,4 | 17,4 | 11,0 | 4,0 | −0,5 | 10,6 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −6,2 | −4,9 | −0,7 | 6,9 | 13,0 | 16,6 | 17,7 | 17,1 | 12,6 | 7,2 | 1,6 | −3 | 6,5 |
Сярэдні мінімум, °C | −9,1 | −8,1 | −4,4 | 2,1 | 7,5 | 11,3 | 12,6 | 11,8 | 7,9 | 3,5 | −0,7 | −5,5 | 2,4 |
Норма ападкаў, мм | 36 | 27 | 34 | 41 | 57 | 84 | 81 | 68 | 57 | 47 | 47 | 42 | 621 |
Крыніца: Climate-Data.org |
Насельніцтва
правіць
|
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы дрэваапрацоўчай (ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас»), харчовай (ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод», ПГУП «Ляхавіцкі кааппрам», СААТ «Ляхавіцкі малочны завод»), будаўнічых матэрыялаў прамысловасці, ААТ «Ляхавіцкі льнозавод». Чатыры будаўнічыя арганізацыі. Гасцініца.
Адукацыя і культура
правіць3 сярэднія школы, 4 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, 5 культурна-асветніцкіх арганізацый, 12 аб’ектаў гісторыка-культурнага прызначэння. Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1992). Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж.
Турыстычная інфармацыя
правіцьСпыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[16].
Славутасці
правіць- Гістарычная забудова (XIX — пач. XX стст.; фрагменты)
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
- Касцёл Св. Іосіфа (Юзэфа[17]; 1907)
- Могілкі старыя хрысціянскія, капліцы (XIX ст.)
- Сінагога (XIX ст.)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1992)
Страчаная спадчына
правіць- Гаспадарчы двор Тызенгаўзаў-Патоцкіх (XVIII—XX ст.)
- Замак (XV—XVIII стст.)
- Капліца Св. Ганны (XVI—XX ст.)
- Касцёл Св. Войцеха (XV ст.)
- Касцёл Узвышэння Св. Крыжа[18] (XVII ст.)
- Лецішча Патоцкіх «Рэпіхава» (XIX ст.)
- Мячэць (1815)
- Сінагога «Вялікая» (XVI—XX ст.)
- Сядзіба «Гажэвічы»
- Сядзіба Касакоўскіх (XVIII ст.)
- Сядзіба Бохвіцаў (XVIII ст.)
- Сядзіба Масальскіх (XIX ст.)
- Палац Сапегаў-Ябланоўскіх (XVIII ст.)
- Факторыя «Голдавічы» (XV—XX ст.)
Вядомыя асобы
правіць- Джозеф Бройдзі (1877—1937) — кампазітар і дырыжор
- Фёдар Еўлашоўскі (1546—1616) — вялікалітоўскі грамадскі дзеяч, мемуарыст
- Тадэвуш Рэйтан (1740—1780) — вялікалітоўскі грамадска-палітычны дзеяч
- Станіслаў Рэйтан (1781 — пасля 1865) — грамадска-палітычны і вайсковы дзеяч, пісьменнік
- Аляксандр Іванавіч Багданчук (1905—1976) — грамадска-палітычны дзеяч, рэдактар, мемуарыст
- Іосіф Майсеевіч Эпштэйн (1895—1980) — урач, доктар навук, прафесар
- Сяргей Пясецкі (1901—1964) — пісьменнік
- Уладзімір Уладзіміравіч Майсюк (нар. 1949) — беларускі палітык.
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіць- ↑ а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 218.
- ↑ а б в Ляхавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 239. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Щапов, Я. И. Туровские уставы XIV в. о десятине // Археографический ежегодник за 1964 год / АН СССР, Отд-ние истории, Археографическая комиссия. — М.: Наука, 1965. — 393, [1] с. — С. 271—272.
- ↑ Ляхавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 430.
- ↑ Ляховичи // Ляхавічы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 12 czerwca 1931 r. o zaliczeniu osady (miasteczka) Lachowicze w powiecie baranowickim, województwie nowogródzkiem w poczet miast i włączeniu do nowoutworzonego miasta niektórych osiedli, Dz. U. Nr 56, poz. 448 (польск.)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
- ↑ Ляховичи // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- ↑ к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 207.
- ↑ к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 433.
Літаратура
правіць- Ляхавічы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 446. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ляхавічы
- Геаграфічныя звесткі па тэме Ляхавічы на OpenStreetMap
- Сайт горада Ляхавічы Архівавана 20 жніўня 2013.
- Сайт газеты «Ляхавіцкі веснік»