Уладзімір Уладзіміравіч Майсюк
Уладзімір Уладзіміравіч Майсюк (нар. 22 жніўня 1949, Ляхавічы, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі палітык.
Уладзімір Уладзіміравіч Майсюк | |
---|---|
Нараджэнне |
22 жніўня 1949 (75 гадоў) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў вызваленым старшынёй прафкама Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў загадчыкам арганізацыйнага аддзела, другім сакратаром Брэсцкага гаркама ЛКСМБ, старшым інжынерам лабараторыі будаўнічага трэста № 8, прарабам будаўнічага ўпраўлення № 32 будаўнічага трэста № 8 Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР, намеснікам начальніка Ляхавіцкай перасоўнай механізаванай калоны № 13. З’яўляўся начальнікам Ляхавіцкай дарожна-будаўнічай перасоўнай механізаванай калоны № 185 Брэсцкага абласнога аб’яднання міжкалгасных будаўнічых арганізацый, начальнікам Баранавіцкага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўчастка рэспубліканскага праектна-будаўнічага аб’яднання «Аўтамагістраль» Брэсцкай вобласці, начальнікам дарожнаэксплуатацыйнага ўпраўлення № 3 рэспубліканскага дзяржаўнага вытворчага прадпрыемства «Белаўтастрада» Брэсцкай вобласці. Займаў пасаду генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Брэстаўтадар».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Ганаровы дарожнік» І і ІІ ступені[2].
Зноскі
- ↑ МАЙСЮК ВЛАДИМИР ВЛАДИМИРОВИЧ Архівавана 27 лістапада 2017.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.