Аляксандр Іванавіч Багданчук

Аляксандр Іванавіч Багданчук (падпольныя псеўданімы: Волкаў; Віктар; Стах; 15 чэрвеня 1905, Ляхавічы Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Брэсцкай вобласці — 26 лістапада 1976) — грамадска-палітычны дзеяч, рэдактар, мемуарыст.

Аляксандр Іванавіч Багданчук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1905(1905-06-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 1976(1976-11-26) (71 год)
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мемуарыст, палітык, грамадскі дзеяч, рэдактар

Біяграфія правіць

Падчас 1-й сусветнай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Пензенскай губерні. У 1922 вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, стаў членам КПЗБ. У 19261935 сакратар Слонімскага райкама КСМЗБ, сакратар Слонімскага, Навагрудскага акруговых камітэтаў КПЗБ. У ліпені 1935 рэдактар газеты «На акупанта!» — органа Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі; правёў у турмах каля 7 гадоў. У 1935 перайшоў у СССР. Рэпрэсаваны ў 1937, асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. У 1953 рэабілітаваны. З'явіўся прататыпам аднаго з герояў паэмы М. Танка «Нарач». Аўтар мемуараў.

Зноскі

Літаратура правіць