Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (Ляхавічы)

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — мураваны каталіцкі храм у горадзе Ляхавічы Брэсцкай вобласці.

Каталіцкі храм
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
53°02′13″ пн. ш. 26°15′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Ляхавічы
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Ляхавіцкі дэканат
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя

правіць

Пабудаваны ў пачатку XXI ст. з цэглы. Часовая драўляная капліца, што стаяла злева ад касцёла, была разабрана ў 2004 годзе.

Архітэктура

правіць

Трохнефавая двухвежавая базіліка. Да асноўнага прамавугольнага ў плане аб’ёму далучаны бакавы ніжэйшы неф. Фасад фланкіраваны васьміграннымі шатровымі вежамі, вылучаны па цэнтры ўваходным прамавугольным парталам і вялікім арачным аконным праёмам над ім, які асвятляе хоры. Архітэктурны рытм бакавых фасадаў ствараюць арачныя аконныя праёмы і лапаткі ў прасценках.

Унутры зала размежавана на тры нефы чатырохграннымі слупамі, перакрыта драўляным стральчатым скляпеннем у цэнтральным нефе і плоскай падшыўной столлю ў бакавых. Над уваходам галерэя хораў з балюстрадным парапетам[1].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Спасылкі

правіць