Лунінец

горад у Беларусі

Лу́нінец[3] (афіц. транс.: Luniniec) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лунінецкага раёна. Вузел чыгунак на Брэст, Гомель, Баранавічы, Сарны і аўтадарог. За 240 км на ўсход ад Брэста. Насельніцтва 24 712 чалавек (2017)[4].

Горад
Лунінец
Плошча Леніна
Плошча Леніна
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 55 км²
Вышыня цэнтра
139 м[1]
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1647
Паштовы індэкс
225642 (43,44)
Аўтамабільны код
1
СААТА
1247501000
Афіцыйны сайт
http://luninets.info/   (руск.)
Лунінец на карце Беларусі ±
Лунінец (Беларусь)
Лунінец
Лунінец (Брэсцкая вобласць)
Лунінец

ГісторыяПравіць

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

Вядомы з 1449 пад назвай Малы Лулін, шляхецкае ўладанне. З 1471 года сяло Лулінец маёнтка Ішкалдзь, належала Неміровічам. У 1552 удава Я. П. Неміровіча Ганна Сапяжанка перадала сяло свайму пасынку полацкаму ваяводзе С. С. Давойне. Потым сяло належала Друцкім-Любецкім, Граўжышскім, Кунцэвічам, Долматам. З 1561 года сяло завецца Лунінец. З 1588 года ў Новагародскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, 484 жыхары, 74 домы, вінакурня. У 1622 годзе Канстанцін Долмат падарыў Лунінец разам з сялянамі Дзятлавіцкаму мужчынскаму манастыру.

У складзе Расійскай імперыіПравіць

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1842 маёнткі манастыра былі перададзеныя ў казну, а жыхары пераведзеныя ў катэгорыю дзяржаўных сялян. Развіццю Лунінца спрыяла будаўніцтва Палескіх чыгунак. З лістапада 1911 па люты 1912 тут жыў і працаваў Я. Колас.

Найноўшы часПравіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лунінец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Савецкай Беларусі.

З 1921 у складзе Польшчы, горад, цэнтр павета. З 1939 у БССР, з 1940 — цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Лунінцы і раёне акупанты знішчылі 16,6 тыс. чалавек, вывезлі ў Германію 2,3 тыс. чалавек.

НасельніцтваПравіць

  • XVI стагоддзе: 1588 — 484 чал., 74 дамы́
  • XVIII стагоддзе: 1795 — 624 чал., 75 дамоў
  • XIX стагоддзе: 1897 — 3167 чал.[5], 855 двароў
  • XX стагоддзе: 1939 — 8,3 тыс. чал.[5]; 1956 — 10,3 тыс.чал.[5]; 1970 — 14,3 тыс. чал.[5]; 1995 — 24,9 тыс. чал.[5]
  • XXI стагоддзе: 2006 — 23,8 тыс. чал.; 2015 — 24 220 чал.[6]; 2016 — 24 412 чал.[7]; 2017 — 24 712 чал.[4]

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці. Гасцініца «Юбілейная».

  • РУВП «Лунінецкі рамонтна-механічны завод»
  • Філіял «Нарыхтоўча-вытворчы камбінат „Палессе“» Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства
  • ААТ «Лунінецкі малочны завод»
  • ААТ «Лунінецлес»
  • Філіял «Лунінецкі хлебазавод» РУВП «Брэстхлебпрам»

КультураПравіць

Лунінецкі краязнаўчы музей.

СМІПравіць

СпортПравіць

У 2011 годзе ў горадзе адкрыты лядовы палац — аналаг арэн, пабудаваных раней у Пружанах і Кобрыне[8] Маецца плавальны басейн (адкрыты ў 2012 годзе). Апроч гэтага ў горадзе існаваў мотабольны клуб «Лунінец», неаднаразова які перамагаў у першынстве Еўропы па даным відзе спорту. У першынстве Беларусі па футболе гулялі футбольныя клубы «Лунінец»[9] і «Палессе»[10].

СлавутасціПравіць

 
Касцёл Святога Іосіфа
 
Свята-Крыжаўзвіжанская царква

Страчаная спадчына:

Вядомыя асобыПравіць

Ганаровыя грамадзянеПравіць

  • Іван Лявонцьевіч Раманюк (1974)

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. а б в г д Беларусь, 1995
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. У Лунінцы пабудуюць лядовы палац
  9. «Лунінец» Лунінец на сайце Footballfacts.ru
  10. «Палессе» Лунінец на сайце Footballfacts.ru

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць