Media-Polesye
Media-Polesye — беларускі інтэрнэт-сайт, які распачаў працу ў чэрвені 2012 года. У 2020 годзе атрымаў статус сеткавага СМІ.
Медыя-Палесье | |
---|---|
Media-Polesye | |
![]() | |
URL | media-polesye.by |
Камерцыйны | так |
Тып сайта | навіновый |
Мова(-ы) | руская |
Колькасць карыстальнікаў | 30-40 тыс |
Размяшчэнне сервера |
![]() |
Галоўны рэдактар | Святлана Гарда |
Пачатак працы | 2012 |
Бягучы статус | працуе |
Змест
правіцьНавіны, рубрыкі: грамадства, эканоміка, здарэння, культура, палітыка, інтэрв’ю, аўто, спорт. Ахоплівае Пінск, Лунінец, Столін. Паводле Святланы Гарды, галоўнага рэдактара выдання, палескі сайт у 2020 годзе меў да 150 тысяч унікальных наведвальнікаў у суткі[1]. У 2021 годзе наведвальнасць стабілізавалася да, паводле рэдакцыі, 30-40 тысяч карыстальнікаў штодзённа[2].
Рэпрэсіі (2020—2022)
правіцьУлады ненавідзяць папулярны сайт на Палессі і пастаянна пагражаюць яго закрыццём[1]. У 2020 годзе пасля васьмі месяцаў адмоў у рэгістрацыі ў якасці сеткавага выдання сайт атрымаў гэты статус задняй датай адначасова з папярэджаннем ад Міністэрства інфармацыі за стварэнне «пагроз нацыянальнай бяспецы Беларусі» (праз якое і даведаўся пра рэгістрацыю)[1][3]. Новы статус адразу дазволіў аштрафаваць «Медыя-Палессе» на вялікую суму за парушэнне заканадаўства аб СМІ[3]. За артыкул пра сітуацыю пра распаўсюджванне COVID-19 у Беларусі быў накладзены штраф у 120 базавых велічынь, другі раз быў прысуджаны штраф за артыкул аб візіце Святланы Ціханоўскай на малую радзіму, за словы ў тэксце, што «яна замужам, як дзекабрыстка»[1]. Гэты штраф быў удвая большым (200 БВ), а апеляцыя не прынесла плёну, хаця адвакат выявіў у скарзе шмат парушэнняў[1].
Падчас прэзідэнцкіх выбараў журналістаў выгналі з выбарчых участкаў, аднаго карэспандэнта жорстка затрымалі і збілі так, што шнары ад траўм засталіся на ўсё жыццё[1]. Тым не менш у паслявыбарчы перыяд сайт працягнуў асвятляць крымінальныя справы ў сувязі з пратэстамі ў Беларусі, пісаць палітвязням[1].
У рамках пагрому незалежных медыя ў Беларусі ў 8-9 ліпеня 2021 года ў галоўнага рэдактара, іншых супрацоўнікаў і ў офісе выдання прайшлі ператрусы, была забрана тэхніка, носьбіты інфармацыі[2][4]. У канцы ліпеня 2021 года за публікацыю пра «Пінскую справу» суддзя Братанава аштрафавала «Медыя-Палессе» на 5771 BYN[2].
2 верасня 2021 года сайт быў заблакіраваны ў Беларусі. Рэдакцыя даведалася, што тэхнічных збояў не было, а рэсурс заблакіраваны з боку правайдара[2]. Прычыну хостар параіў шукаць у Міністэрстве інфармацыі, якое аператыўна выданню не адказала[2]. Трапіць на сайт у Беларусі можна толькі праз VPN[2]. Нягледзячы на рэпрэсіі, рэдакцыя вырашыла прадоўжыць працу.
У 2022 годзе сайт і шэраг іншых інтернэт-рэсурсаў Media-Polesye быў даданы ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[5].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Pernikau, Pavel. Round table on media freedom in Belarus: the situation is critical, the pressure on the media is only growing (англ.). Menschenrechte Osteuropa - News & Konflikte (2021). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ а б в г д е «Media-Pоlesye» аднавіла доступ да сайта праз VPN . Новы Час. Будзьма беларусамі! (4 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2021. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ а б ATTACKS ON MEDIA WORKERS IN 2020. GROUP 2: BELARUS, CRIMEA, KAZAKHSTAN, RUSSIA, UZBEKISTAN (англ.). Justice for Journalists (14 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Стала вядома, што сілавікі прыходзілі да журналістаў у Бабруйску і Гомлі. Агулам пад перасьлед трапілі рэдакцыі і журналісты 12 СМІ . Радыё Свабода. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2021. Праверана 6 верасня 2021.
- ↑ Республиканский список экстремистских материалов
Спасылкі
правіць- media-polesye.by — афіцыйны сайт