Святлана Георгіеўна Ціханоўская

беларуская палітычная дзяячка

Святла́на Гео́ргіеўна Ціхано́ўская (у дзявоцтве Піліпчук; нар. 11 верасня 1982, Мікашэвічы, Брэсцкая вобласць) — беларуская палітычная дзяячка, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года; перакладчыца.

Святлана Георгіеўна Ціханоўская
Партрэт
Імя пры нараджэнні Святлана Георгіеўна Піліпчук
Род дзейнасці праваахоўніца, перакладчыца, выкладчыца замежных моў, сінхронная перакладчыца, палітык, філолаг
Дата нараджэння 11 верасня 1982(1982-09-11) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Муж Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Святлана Георгіеўна Ціханоўская на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

У 2000 годзе з залатым медалём скончыла мікашэвіцкую сярэднюю школу № 2. Пасля заканчэння школы навучалася на філалагічным факультэце Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, які скончыла па спецыяльнасці «Замежныя мовы (англійская, нямецкая)». Пасля заканчэння ўніверсітэта жыла ў Гомелі; працавала перакладчыцай англійскай мовы ў розных арганізацыях, у тым ліку ў дабрачыннай арганізацыі дапамогі пацярпелым у выніку Чарнобыльскай аварыі «Chernobyl Life Line» (Ірландыя).

Жыла ў Мінску. Жонка блогера і грамадскага дзеяча Сяргея Ціханоўскага, з якім выхоўвае дваіх дзяцей.

Палітычная кар’ераПравіць

Сяргей Ціханоўскі збіраўся балатавацца ў Прэзідэнты на выбарах 2020 года. 15 мая, у апошні дзень прыёму дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў разгледзела дакументы па вылучэнні яго кандыдатам у Прэзідэнты. Сяргей Ціханоўскі у гэты час адбываў арышт, і дакументы на рэгістрацыю прадаставіла паводле даверанасці яго жонка, Святлана Ціханоўская. Камісія адмовіла Ціханоўскаму ў рэгістрацыі па той прычыне, што ў дакументах не было яго подпісу[1].

У той жа дзень Святлана Ціханоўская прыняла рашэнне аб вылучэнні кандыдатам у Прэзідэнты. За гадзіну да заканчэння вызначанага тэрміну яна прадаставіла ў Цэнтральную камісію па выбарах дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. 19 мая яе ініцыятыўная група была зарэгістравана.

Па выніках збору подпісаў выбаршчыкаў 14 ліпеня Святлана Ціханоўская была зарэгістравана ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты. У гэты час Сяргей Ціханоўскі зноў знаходзіўся пад арыштам, на яго была заведзена крымінальная справа. 29 чэрвеня праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Сяргея Ціханоўскага, а таксама некалькіх іншых арыштаваных апанентаў дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі вязнямі сумлення[2].

16 ліпеня была дасягнутая дамоўленасць пра аб’яднанне штаба Святланы Ціханоўскай са штабамі незарэгістраваных кандыдатаў Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы. Прадстаўнікі аб’яднанага штаба заявілі пра мэту вызваліць палітычных і «эканамічных» зняволеных, даць ім права на перагляд спраў, а таксама правесці паўторныя справядлівыя выбары[3]. Святлана Ціханоўская пазіцыянавала сябе як пераходны кандыдат[4], бачыла галоўнай задачай у выпадку выбрання правядзенне новых свабодных выбараў[5].

 
Мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскай у Мінску 30 ліпеня 2020 г.

На перадвыбарчыя мітынгі Святланы Ціханоўскай сабраліся тысячы людзей у Мінску, Барысаве, Бабруйску, Магілёве, Гомелі, Баранавічах, Гродне, Брэсце і іншых гарадах. У шэрагу гарадоў (Пінск, Стоўбцы, Слуцк, Салігорск і інш.) улады арганізаваць сустрэчы з выбарцамі Святлане Ціханоўскай не дазволілі.

ЦВК Беларусі аб’явіла аб чарговай перамозе Аляксандра Лукашэнкі з падтрымкай звыш 80 % выбарцаў, адзначыўшы, што Святлана Ціханоўская заняла 2-е месца з вынікам каля 10 % галасоў. Між тым на шэрагу ўчасткаў упэўненую перамогу атрымала Ціханоўская.

10 жніўня Ціханоўская ў суправаджэнні адваката прыйшла ў ЦВК са скаргай на парушэнні ў час правядзення выбараў. Правёўшы ў кабінеце старшыні ЦВК нейкі час з прадстаўнікамі дзяржорганаў, яна пакінула будынак адна праз іншы ўваход. Тады ж старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык распавёў, што сілавікі ахоўвалі аб’яднаны штаб у дзень выбараў у мэтах прадухіліць замах на жыццё Святланы Ціханоўскай. На наступны дзень стала вядома, што кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца ў Літве. Было распаўсюджана відэа, у якім Святлана Ціханоўская па паперцы зачытвае тэкст з заклікам да яе прыхільнікаў адмовіцца ад масавых пратэстаў, адразу ж з’явіліся сумневы ў тым, што гэты зварот быў зроблены добраахвотна[6].

14 жніўня Святлана Ціханоўская ініцыіравала стварэнне каардынацыйнай рады для трансфера ўлады ў Беларусі[7]. У наступныя месяцы здзейсніла шэраг візітаў у еўрапейскія краіны, сустракалася з іх лідарамі як прадстаўнік народа Беларусі. 4 верасня выступіла на нефармальных слуханнях у Савеце бяспекі ААН і прапанавала абмеркаваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі на адмысловым пасяджэнні Савета бяспекі[8].

АцэнкіПравіць

Паэтэса і публіцыстка Валянціна Аксак назвала Святлану Ціханоўскую «Рагнедай ХХІ стагоддзя»[9].

Святлана Ціханоўская ўвайшла ў спіс 100 найбольш натхняльных і ўплывовых жанчын свету 2020 года паводле Бі-бі-сі[10]. Трапіла ў топ-50 людзей 2020 года па версіі Bloomberg; было адзначана, што «яе неспадзяваная кампанія ператварылася ў самы вялікі выклік за ўсю гісторыю Аляксандра Лукашэнкі»[11].

УзнагародыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць

Інтэрв’ю Брестской газете (19 лютага 2021)