Парк Дружбы народаў (Мінск)

Мінск

Парк Дру́жбы наро́даў — ландшафтны парк у Савецкім раёне г. Мінска, створаны ў 1978 г. на месцы Мінскай балотнай доследнай станцыі.

Парк Дружбы народаў
Парк Дружбы народаў з вышыні, погляд у бок плошчы Бангалор
Парк Дружбы народаў з вышыні, погляд у бок плошчы Бангалор
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Дата заснавання1978 
Размяшчэнне
53°55′59″ пн. ш. 27°34′12″ у. д.HGЯO
Краіна
ГорадМінск
РаёнСавецкі раён
Парк Дружбы народаў (Мінск) (Беларусь)
Парк Дружбы народаў
Парк Дружбы народаў
Парк Дружбы народаў (Мінск) (Мінск)
Парк Дружбы народаў
Парк Дружбы народаў
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць

Парк Дружбы народаў знаходзіцца ў паўночнай частцы Мінска паміж вуліцамі вуліцамі Максіма Багдановіча, Някрасава, Лілі Карастаянавай, Кульман і Крапоткіна. Плошча складае 67 га[1]. Вуліца Арлоўская падзяляе парк на паўночную (40,3 га)[2] і паўднёвую (29,5 га)[2] часткі.

Гісторыя

правіць

Спраектаваны ў 1978 г. інстытутам «Мінскпраект»[2]. Паводле ўспамінаў архітэктара Людмілы Ларынай першапачаткова агучваліся прапановы па забудове тэрыторыі балотнай станцыі, але беларускія акадэмікі выступілі з петыцыяй у абарону мінскіх тарфянікаў і былі пачутыя. За ноч разам з Людмілай Гафо быў праект парку, які пасля прадставілі кіраўніку дзяржавы[3].

Закладзены 22 красавіка 1979 як дэндрапарк на тэрыторыі былога Камароўскага балота[1], дзе 1911 года размяшчалася Мінскай балотнай доследнай станцыі[2]. Меркавалася, што будзе спалучаць функцыі парку адпачынку і батанічнага саду. Тэрыторыя на поўдзень ад вул. Сурганава была адведзена тыповым прадстаўнікам флоры Беларусі. Наяўныя меліярацыйныя канавы планавалася выкарыстаць для стварэння серыі сажалак і каскадаў. Паўночная частка была адведзена экспазіцыі раслін розных краін і геаграфічных раёнаў. Высаджвалася 136 відаў дрэў, а таксама кусты і травы[1].

1 верасня 2017 года ў парку адкрытыя дзве дзіцячыя пляцоўкі[4].

У 2019 годзе мусіць пачацца рэканструкцыя, якая прадугледжвае абнаўленне пешаходных дарожак, асвятлення, устаноўку лавак і іншыя малыя архітэктурных формы, магчыма, антывандальнага спартыўнага абсталявання[5].

Апісанне парку

правіць
 
Парк Дружбы народаў з вышыні

Усяго ў парку высаджаны 4222 дрэвы, з іх 895 — хвойныя[6]. Парк знаходзіцца на абслугоўванні УП «Зелянбуд» Савецкага раёна г. Мінска.

Паўночная частка парку ў межах вул. Арлоўская — тэрыторыя доследных палёў Беларускага НДІ меліярацыі і лугаводства  — вул. Някрасава — вул. Лілі Карастаянавай займае плошчу 40,3 га. Характарызуецца якасным спалучэннем парод ландшафтных кампазіцый. У ёй шмат светлых ажурных груп з лістоўніцы сібірскай і бярозы. Сярод мясцовых драўняных парод сустракаецца маньчжурскі арэх і хвоя веймутава. Добраўпарадкаванне пляцовак для адпачынку, спартыўных і дзіцячых пляцовак, дарожак з адсеву, водна-дэкаратыўнай сістэмы, таршэраў асвятлення, будынкі грамадскага туалета патрабуюць правядзення капітальнага рамонту і рэканструкцыі[6].

 
Мітынг на Дзень Волі ў парку Дружбы народаў (2012)

Тэрыторыя паўднёвага парку плошчай 29,5 га ў межах вул. Кульман — вул. М. Багдановіча — вул. Л. Карастаянавай — вул. Арлоўская — больш насычана паркавымі аб’ектамі. У гэтай частцы парку маецца пляцоўка для правядзення мітынгаў, ролікавая дарожка. Дэкаратыўная пітная крыніца, пастаўленая ў 2002 годзе, не дзейнічае.

На тэрыторыі парку размяшчаюцца воданаліўная станцыя, піўны рэстаран «Сябры» і т.зв. «чарнобыльская царква» — праваслаўная царква ў гонар абраза Божай Маці «Сысканне загінуўшых», якая была пабудавана ў 19961998 г. па праекце архітэктара Мікалая Міхайлавіча Дзятко як храм-помнік і атрымала з блаславення уладыкі Філарэта статус дзеючай капліцы[7].

Зноскі

  1. а б в Дендропарк // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.
  2. а б в г Парк Дружбы народаў Архівавана 11 кастрычніка 2016.
  3. Она называла их «своими девочками»…(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2021. Праверана 17 мая 2020.
  4. Парк Дружбы народов обзавелся детским городком за $100 тысяч
  5. В Минске реконструируют парк Дружбы народов
  6. а б Даныя прадстаўлены УП «Зелянбуд» Савецкага раёна г. Мінска
  7. Парк Дружбы народаў (Мінск) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)

Літаратура

правіць
  • Дендропарк // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.

Спасылкі

правіць