Раёны Беларусі
Раё́н — адміністрацыйная адзінка другога парадку (базавага ўзроўню) ў Беларусі.
Станам на 1 студзеня 2011 г. у Беларусі налічвалася 118 раёнаў.[1] Кожны з раёнаў уваходзіць у склад адной з шасці абласцей краіны (ад 16 да 22 у кожнай вобласці). Мінск вылучаны ў асобную адміністрацыйную адзінку (горад рэспубліканскага падпарадкавання, не ўваходзіць у склад Мінскага раёна Мінскай вобласці), падзелены на 9 гарадскіх раёнаў.
Раёны ў сваю чаргу падзяляюцца на тэрыторыі сельсаветаў, пасёлкаў гарадскога тыпу як адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і гарадоў раённага падпарадкавання.[2]
Пералік раёнаў
правіцьАналагі
правіцьРаёны ў Беларусі падобныя да раёнаў у Расіі і федэральнай акругі ЗША. Буйныя гарады Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск, Гродна, Брэст, Бабруйск падзяляюцца на гарадскія раёны.
Зноскі
- ↑ Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981-2010 гг.): Справочник / Сост. О.А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В.Л. Носевича. - Минск: БелНИИДАД, 2012. - 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2
- ↑ Об административно-территориальном делении и порядке решения вопросов административно-территориального устройства Республики Беларусь(недаступная спасылка) (руск.)