Слаўгарад
Сла́ўгарад[2] (трансліт.: Slaŭharad; да 23 мая 1945 года — Прапо́йск) — горад абласнога падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слаўгарадскага раёна, прыстань на рацэ Сож пры ўпадзенні ў яе ракі Проня. За 70 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва і 58 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў. Вузел аўтадарог на Магілёў, Рагачоў, Чэрыкаў. Насельніцтва 7 750 чал. (2017)[3].
Горад
Слаўгарад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьТапонім «Прапойск» мае тыповы рачны суфікс -ск і паходзіць ад ракі Проня, у вусці якой узнікла паселішча. У гістарычных крыніцах горад таксама згадваецца пад назвамі Прупой і Пропошеск[4].
У 1945 годзе паўстала пытанне пра наданне назвы воінскаму падраздзяленню, якое вызначылася ў баях за Прапойск. Савецкае кіраўніцтва палічыла, што прыстаўка «Прапойская» будзе абразай для салдат, бо яна нагадвае рускае слова «пропойца» (варта зазначыць, што ў беларускай мове такога слова няма)[5]. З гэтай прычыны горад перайменавалі ў Слаўгарад.
Гісторыя
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Прапойск датуецца 1136, калі паселішча ўваходзіла ў Смаленскае княства[6]. У XIII—XVIII стагоддзях існаваў Прапойскі замак.
У XIV ст. Прапойск далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стаў цэнтрам воласці. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) горад як цэнтр староства ўвайшоў у Рэчыцкі павет Менскага ваяводства. У 1601—1602 мясцовасць пацярпела ад голаду і эпідэмій[7], у Трынаццацігадовую вайну — ад маскоўскіх захопнікаў. На 1690 у мястэчку 3 царквы: Прачысцкая, Святога Міколы і Святога Юр’я.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Прапойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Быхаўскім павеце Беларускай, пазней Магілёўскай губерні. Расійскія ўлады падаравалі горад Галіцыным. Па стане на 1787 у Прапойску дзейнічалі дзве царквы і касцёл. На 1886 у горадзе было 115 двароў; існавалі валасная ўправа, школа, бальніца, пошта, скураны, кафляны, канатны заводы, два млыны.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Прапойск увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Прапойск вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна (у 1962—1965 гадах уваходзіў у склад Быхаўскага раёна). У 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу.
У Другую сусветную вайну з 30 жніўня 1941 да 25 лістапада 1943 Прапойск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 23 мая 1945 згодна з воляй Сталіна назву паселішча замянілі на Слаўгарад і зноў надалі яму статус горада. У 1962—1965 гг. у Быхаўскім раёне.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1880 — 2123 чал., з іх 1 071 праваслаўны, 10 каталікоў, 1042 іўдзеі[8]; 1881 — 3,4 тыс. чал.[9]; 1886 — 922 чал.[10]; 1897 — 1,0 тыс. чал.[11][12]
- XX стагоддзе: 1939 — 4,7 тыс. чал.[12]; 1959 — 6,6 тыс. чал.[12]; 1970 — 5,6 тыс. чал.; 1991 — 7,3 тыс. чал.[13]; 1995 — 7,6 тыс. чал.[12]
- XXI стагоддзе: 2000 — 8,1 тыс. чал.[14]; 2004 — 8 тыс. чал.; 2006 — 8,2 тыс. чал.; 2009 — 8,3 тыс. чал.[15]; 2015 — 7725[16]; 2016 — 7812 чал.[17]; 2017 — 7750 чал.[3]
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.
- ААТ «Слаўгарадрайаграпрамтэхніка»
- ААТ «ПМК — 96 „Водбуд“»
Інфраструктура
правіцьДзейнічаюць цэнтр культуры і народнай творчасці, 2 бібліятэкі.
У Слаўгарадзе працуюць 2 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы.
Медыцынскія паслугі аказвае гарадская бальніца.
Спыніцца можна ў гасцініцы «Сож».
Забудова
правіцьСлаўгарад развіваецца паводле планіровачных праектаў 1970—1980-х з улікам гістарычнай забудовы. Тэрыторыя выцягнулася ўздоўж ракі. У цэнтры будаваліся 2- і 5-павярховыя дамы. У астатняй частцы пераважае 1-павярховая забудова сядзібнага тыпу. Утварыўся мікрараён з 3-5-павярховымі жылымі будынкамі. Сфарміраваліся 2 прамысловыя зоны.
Славутасці
правіць- Слаўгарадскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва[18].
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1791—1793)
- Будынак паштовай станцыі
- Будынак царкоўнапрыходскай школы (кан. 18 ст.)
- Гістарычная забудова горада (XVIII — пач. XX стагоддзяў; фрагменты)
Галерэя
правіць-
Сырны завод
-
Будынак адміністрацыі раёна
-
Вуліца горада
-
Паштовая станцыя
Вядомыя асобы
правіць- Іван Іванавіч Грыгаровіч (1790—1852) — беларускі археолаг, гісторык, краязнавец
- Васіль Мікалаевіч Бібікаў (1910—1989) — генерал-лейтэнант авіяцыі
- Восіп Антонавіч Казлоўскі (1757—1831) — беларускі, польскі і расійскі кампазітар, арганіст.
- Валянціна Уладзіміраўна Іванькова
- Леанід Міхайлавіч Гоманаў
- Аляксандр Міхайлавіч Гоманаў
- Георгій Іванавіч Жыхараў (1915—1973) — беларускі дырыжор, музыкант, дзеяч аматарскага мастацтва.
- Алег Мікалаевіч Коратцаў
- Іван Паўлавіч Зяцькоў
- Генадзь Антонавіч Говар
- Даніла Сямёнавіч Варанцоў
- Аляксандр Цімафеевіч Вазіла (1888—1937) — грамадскі дзеяч, паэт, публіцыст.
- Аляксандр Іванавіч Гоеў[19]
- Фёдар Вітальевіч Мацішаў[20]
- Юрый Віктаравіч Меляшкевіч (нар. 1982) — грамадскі і палітычны дзеяч.
- Анатоль Кірылавіч Мурашкевіч (нар. 1937) — беларускі архітэктар.
- Сямён Фёдаравіч Рэзнік[21]
- Фелікс Уладзіміравіч Шкірманкоў (1926—2021) — беларускі пісьменнік[22][23]
- Аляксандр Ільіч Антаненка (нар. 1953) — беларускі эканаміст і палітык.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 310.
- ↑ Шур В. З гісторыі ўласных імёнаў: [Замены ў тапаніміцы і іх вынікі] / Пад рэд. П. У. Сцяцко. — Мінск: Выш. шк., 1993.
- ↑ Principality of Smalensk in the 12th century // Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы = The History of the Belarusian Nation and State / Выд. 2-е, дап.; Біч М., Гарэцкі Р., Конан У. і інш.. — Мн.: ІП Зміцер Колас, 2005. — С. 354. — 440 с.: іл. — ISBN 985-6793-06-2.
- ↑ Прапойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 463. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Propojsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 52.
- ↑ История Архівавана 18 мая 2012. на Славгородский районный исполнительный комитет Архівавана 18 мая 2012.
- ↑ Слаўгарад // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 333.
- ↑ Слаўгарад // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ↑ а б в г Беларусь 1995.
- ↑ Славгород // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Слаўгарад // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 332.
- ↑ Население Архівавана 7 снежня 2013. на Славгородский районный исполнительный комитет Архівавана 18 мая 2012.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Славгород // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- ↑ Аляксандр Іванавіч Гоеў Архівавана 26 жніўня 2018.
- ↑ Мацішаў Фёдар Вітальевіч Архівавана 19 снежня 2018.
- ↑ Рэзнік Сямён Фёдаравіч Архівавана 19 снежня 2018.
- ↑ Шкірманкоў Фелікс Уладзіміравіч Архівавана 19 снежня 2018.
- ↑ Шкірманкоў Фелікс Уладзіміравіч Архівавана 26 ліпеня 2018.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Прапойск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 463. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Propojsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 51—52.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 15—16. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 508—509. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Слаўгарад // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 667. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слаўгарад
- Геаграфічныя звесткі па тэме Слаўгарад на OpenStreetMap
- м. Прапойск на Radzima.org
- Здымкі на Globus.tut.by Архівавана 13 чэрвеня 2016. (руск.)
- Присожский край. Газета города Славгорода и Славгородского района Могилевской области.
- Інфармацыя пра «яўрэйскі» Слаўгарад Архівавана 10 кастрычніка 2013.
- Надвор’е ў горадзе Слаўгарад