Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі

беларускі геолаг (нар. 1928)
(Пасля перасылкі з Радзім Гарэцкі)

Радзім Гаўрылавіч Гарэ́цкі (нар. 7 снежня 1928, Менск) — беларускі геолаг, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1977, член-карэспандэнт з 1972), доктар геолага-мінералагічных навук.

Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі
Дата нараджэння 7 снежня 1928(1928-12-07) (95 гадоў) ці 1928[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці геолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера геалогія[2] і тэктоніка[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук (1969)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль да стагоддзя БНР
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 7 снежня 1928 года ў Менску, у сям’і Гаўрылы Гарэцкага, аднаго з заснавальнікаў і першых правадзейных членаў Беларускай акадэміі навук і Ларысы Гарэцкай (у дзявоцтве Парфяновіч). Пляменнік Максіма Гарэцкага, беларускага пісьменніка.

У 1930-я гады Гарэцкія патрапілі пад палітычныя рэпрэсіі. Радзім Гарэцкі быў у высылцы, жыў і вучыўся ў Коле, Туломе, Мядзведжагорску, Рыбінску, Запарожжы, Салікамску, Чусавым, Чкалаўску і інш.

Вучобу ў Маскоўскім нафтавым інстытуце Радзім Гарэцкі сумяшчаў з работай геолагам. Пасля яго заканчэння ў 1952 годзе прыняты ў Геалагічны інстытут Акадэміі навук СССР  (руск.), дзе працаваў да 1971 года[3], з 1977 года дырэктар гэтага інстытута, старшыня камісіі па тэктоніцы Беларусі і Прыбалтыкі[3].

З 1992 па 1997 год Радзім Гарэцкі быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі. Замежны член Расійскай акадэміі навук (1994)[4].

Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[5].

Навуковая дзейнасць

правіць

Першыя навуковыя працы прысвяціў тэрыторыі Казахстана і Сярэдняй Азіі. З пачатку 1960-х асаблівую ўвагу надае вывучэнню маладых платформ. Па гэтай праблеме ён надрукаваў шэраг прац, сярод якіх вылучаецца манаграфія «Тэктоніка маладых платформ Еўразіі» (1972). Даследаванні дазволілі высветліць тэктанічныя заканамернасці размяшчэння многіх карысных выкапняў. У выніку даследаванняў Радзіма Гарэцкага і яго калег у 1965 годзе ў Прыараллі  (руск.) быў адкрыты новы газаносны раён.

Важнае месца ў даследаваннях Гарэцкага займае стварэнне тэктанічных карт. Ён актыўна ўдзельнічаў у складанні Міжнароднай тэктанічнай карты Еўропы, Тэктанічнай карты Еўразіі і манаграфій да іх. За ўдзел у стварэнні Тэктанічнай карты Еўразіі Радзім Гарэцкі разам з шэрагам вучоных удастоены ў 1969 годзе Дзяржаўнай прэміі СССР.

У 1971 годзе пачаўся этап у навуковай дзейнасці Радзіма Гарэцкага, звязаны з Беларуссю. У снежні ён вярнуўся ў Мінск і стварыў у Інстытуце геахіміі і геафізікі АН БССР аддзел агульнай і рэгіянальнай тэктонікі. У кола яго навуковых інтарэсаў уваходзілі праблемы тэктонікі старажытных платформ, рэгіянальнай геалогіі, карысных выкапняў Беларусі. У 1972 годзе Гарэцкі быў абраны членам-карэспандэнтам АН БССР. У 1976 годзе калектыў спецыялістаў пад яго кіраўніцтвам стварыў Тэктанічную карту Беларусі і сумежных тэрыторый маштабу 1:500 000 і манаграфію «Тэктоніка Беларусі». У 1977 годзе абраны правадзейным членам АН БССР і прызначаны дырэктарам Інстытута геахіміі і геафізікі АН БССР. Важнае месца ў дзейнасці Радзіма Гарэцкага мелі сумесныя працы з замежнымі геолагамі. Радзім Гарэцкі адкрыў Базайскае радовішча ў Заходнім Казахстане[3].

Узнагароды

правіць

Бібліяграфія

правіць

Аўтар 515 навуковых прац і больш за 300 навукова-папулярных выданняў, у тым ліку 46 манаграфій, 41 карты геалагічнага ўтрымання, 5 вынаходстваў[4].

  • Тектонический анализ мощностей. М., 1960 (совм. с А. Л. Яншиным  (руск.)).
  • Тектоника молодых платформ Евразии. М.: Наука, 1972.
  • Тектоника Белоруссии. Мн.: Наука и техника, 1976 (в соавт.).
  • Калиеносные бассейны мира. Мн.: Наука и техника, 1988 (в соавт.).
  • Проблемы нефтегазоносности верхнепротерозойских и палеозойских комплексов Беларуси и Сибири. Мн.: БЕЛГЕО, 2003 (в соавт.).

Грамадская дзейнасць

правіць

З 1990 года Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі член Рады, а з 1993 года прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». На Першым з’ездзе беларусаў свету (Мінск, 1993) выступіў з агульным дакладам «Нацыянальная ідэя і адбудова беларускай дзяржаўнасці».

Актыўна працаваў з беларускай дыяспарай, быў адным з арганізатараў з’ездаў беларусаў свету. Член рады Таварыства беларускай мовы, Беларускага фонду культуры і інш. У сваіх шматлікіх выступленнях, публікацыях у газетах і часопісах, многія з якіх сабраны ў асобнай кнізе «Шляхам адраджэння» (1997), Радзім Гарэцкі выступае за дэмакратыю і дзяржаўную незалежнасць Беларусі, адраджэнне беларускай мовы і культуры.

У 2000 годзе, сумесна з Генадзем Бураўкіным і Рыгорам Барадуліным, ініцыятар і арганізатар Усебеларускага з’езда за незалежнасць[7].

Публіцыстычная дзейнасць

правіць

У кнізе «Ахвярую сваім „Я“… (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)» (1998) апісаў трагічны лёс сваіх блізкіх. У 2013 выйшла кніга публіцыстычных артыкулаў, лірычных замалёвак, мініяцюр і эсэ «Жыццёвы меланж»[8].

Зноскі

  1. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 16 жніўня 2024.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. а б в г Гарецкий Радим Гаврилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 138. — 737 с.
  4. а б Акадэмік ГАРЭЦКІ Радзім Гаўрылавіч (руск.)
  5. Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва»
  6. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  7. Панкавец, З.. Разбіраемся ў праўладных партыях: ёсць жывыя, а ёсць зусім мёртвыя. Наша Ніва. Праверана 19-11-2019.
  8. Радзім Гарэцкі апавядае

Літаратура

правіць
  • Гарэцкі Радзім Гаўрылавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 213. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Радим Гаврилович Гарецкий: Библиогр. указ. Мн.: Наука и техника, 1988.
  • Р. Я. Айзберг Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Природные ресурсы. 1998. No.4.
  • Акадэмік Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі: Біябібліяграфія. Мн.: ІГН НАН Беларусі, 1998.
  • Radim Gavrilovich Garetsky (on his 80th birthday) // Geotectonics. 2009, Vol. 43, Issue 2.
  • К 85-летию академика Р. Г. Гарецкого // Природопользование. 2013. Вып.24.

Спасылкі

правіць