Беларуская перспектыва

Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва» — міжнароднае грамадскае аб'яднанне.

Беларуская перспектыва
Выява лагатыпа
Дата заснавання 14 верасня 1995
Тып грамадскае аб’яднанне[d]
Цэнтр

Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва» створаны групай беларускай інтэлігенцыі на ўстаноўчым сходзе 14 верасня 1995 года. Зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 10 лістапада 1995 года. Меў Савет заснавальнікаў, прэзідыум, трох сустаршыняў — Уладзіміра Анцулевіча, Валянціна Голубева, Аляксандра Фядуты[1].

Выступала за рынкавыя рэформы ў эканоміцы, захаванне правоў чалавека і дэмакратычныя каштоўнасці. Цэнтр праводзіў семінары, лекцыі, канферэнцыі, дыскусіі, «круглыя сталы» і г.д. з прыцягненнем спецыялістаў, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў, шырокага кола грамадства. За час свайго існавання правяла чытанне 110 навукова-папулярных лекцый па актуальных праблемах рэфармавання эканомікі, сучаснай палітыкі і гісторыі беларускай дзяржаўнасці[1].

24—25 лістапада 1995 года Цэнтрам «Беларуская перспектыва» праведзена канферэнцыя «Праблемы прыцягнення замежных інвестыцый у эканоміку постсацыялістычных краінаў Усходняй Еўропы», у якой удзельнічалі Уладзімір Тарасаў, Станіслаў Багданкевіч, В. Касядоўскі, Павел Данейка, Антон Сланімскі і іншыя. 14—15 снежня правёў канферэнцыю «Праблемы рынкавых рэформаў сельскай гаспадаркі ў краінах Усходняй Еўропы», аргамітэт якой узначальваў Іван Нікітчанка[1].

Члены правіць

Членам Цэнтра мог быць любы грамадзянін Беларусі ці замежжа, які дасягнуў 16 гадоў[1].

Савет заснавальнікаў[1] правіць

Сустаршыні[1] правіць

Выканаўчыя дырэктары[1] правіць

Зноскі