Іван Мікалаевіч Нікітчанка
Іван Мікалаевіч Нікітчанка (10 студзеня 1939, в. Гарыцы, Пагарскі раён, Бранская вобласць — 20 лістапада 2010, Маладзечна) — беларускі навуковец у галіне селекцыі жывёл. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафесар (1981).
Іван Мікалаевіч Нікітчанка | |
---|---|
руск.: Иван Николаевич Никитченко | |
Дата нараджэння | 10 студзеня 1939 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 лістапада 2010 (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, палітык, селекцыянер |
Навуковая сфера | селекцыя жывёл[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1979) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Партыя | |
Прэміі |
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання (1985—1990).
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 10 студзеня 1939 года ў в. Гарыцы Пагарскага раёна Бранскай вобласці.
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960). З 1968 года — навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, кіраўнік селекцыйнага цэнтра Беларускага НДІ жывёлагадоўлі. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР (1982). З 1986 года — намеснік старшыні Дзяржаграпрама БССР, з 1991 года — генеральны дырэктар НДІ «Агранавука». З 1993 года — віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага цэнтра стратэгічных даследаванняў.
19 лістапада 2010 года а 14:45 на ўласным аўто сутыкнуўся з грузавіком «ЗІЛ», які належыў РУП «Рамонтна-будаўнічы трэст» Кіравання справамі прэзідэнта Беларусі[1]. Навукоўца даставілі ў шпіталь горада Маладзечна, дзе ён памёр а 2 гадзіне ночы на 20 лістапада[2]. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.
Грамадска-палітычная дзейнасцьПравіць
Член партыі БНФ і намеснік старшыні Беларускай сялянскай партыі. У першай палове 1990-х гадоў уваходзіў у склад «ценевага кабінету» апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII-га склікання.
Доўгі час узначальваў аргкамітэты правядзення «Чарнобыльскага шляху». Крытыкаваў планы пабудовы ў Беларусі атамнай электрастанцыі. У інтэрв’ю Радыё Свабода (2007) Іван Нікітчанка сказаў[3]:
Да ідэі будаўніцтва АЭС у Беларусі я стаўлюся вельмі адмоўна. Бо тыя 20 працэнтаў, што збіраюцца атрымаць праз яе будаўніцтва, можна атрымаць іншым шляхам. Найперш, праз мадэрнізацыю тэхналогій. У адным толькі аграрным сектары мы можам значна больш зэканоміць энергіі, чым дасць АЭС. І такая мадэрнізацыя вывела б нашу сельскую гаспадарку на патрэбны ўзровень і зрабіла б яе канкурэнтаздольнай. |
Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 года ўвайшоў у лік давераных асоб кандыдата ў прэзідэнты ад партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага. Гэты крок тлумачыў тым, што менавіта В. Рымашэўскі аддаваў найбольшую ўвагу пытанням пераадолення наступстваў чарнобыльскай аварыі[4].
Навуковая дзейнасцьПравіць
Даследаваў генетыка-матэматычныя метады аналізу селекцыйнай працы і аўтаматызаваных сістэм кіравання ў племянной жывёлагадоўлі. Распрацаваў прагнозныя індэксы абмену рэчываў, метады прагназавання прадуктыўнасці і генетычнай схільнасці жывёл да захворванняў і стрэсаў.
Аўтар больш за 280 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 5 вынаходніцтваў[5].
Асноўныя працы:
- Системы ведения сельского хозяйства Белорусской ССР. Мн.: Ураджай, 1986 (в соавт.).
- Гетерозис в свиноводстве. Л.: Агропромиздат, 1987.
- Адаптация, стрессы и продуктивность сельскохозяйственных животных. Мн.: Ураджай, 1988 (в соавт.).
- Энциклопедия сельского хозяина. Мн.: БелЭн, 1994.
- Чернобыль: как это было. Мн., 1999.
Зноскі
- ↑ Нікітчанка сутыкнуўся з ЗІЛам Упраўлення справамі Лукашэнкі . Палітыка. «Хартыя'97». Праверана 9 снежня 2010.
- ↑ Генадзь Кеснер. Развітанне з Іванам Нікітчанка . «Новы час». Праверана 9 снежня 2010.(недаступная спасылка)
- ↑ Іван Нікітчанка // «Радыё Свабода», 25 красавіка 2007.
- ↑ У аўтакатастрофе пад Маладзечнам загінуў Іван Нікітчанка // «Радыё Свабода», 20 лістапада 2010.
- ↑ Член-карэспандэнт НІКІТЧАНКА Іван Мікалаевіч . Афицыйны сайт НАН Беларусі. Праверана 20 лістапада 2010.
ЛітаратураПравіць
- Нікі́тчанка Іван Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 537—538. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
СпасылкіПравіць
- Шейко И. П. Иван Николаевич Никитченко (К 75-летию со дня рождения) (руск.)// ВЕСЦІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ № 2 2014 СЕРЫЯ АГРАРНЫХ НАВУК
- Іван Мікалаевіч Нікітчанка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- НИКИТЧЕНКО Иван Николаевич (Нікітчанка Іван Мікалаевіч, Nikitchank Ivan Mikalayevich) // GRODNO-BEST.INFO