Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кіраўні́цтва спра́вамі прэзідэ́нта Рэспу́блікі Белару́сь — установа забеспячэння і абслугоўвання прэзідэнта, яго Адміністрацыі, Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, Нацыянальнага сходу і Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. З 16 жніўня 2022 года пасаду кіраўніка справамі займае Юрый Назараў[5].

Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
КСП РБ
Краіна
Адрас Беларусь, Мінск, Ленінскі раён, вул. К. Маркса, д. 38
Мэта Забеспячэнне дзейнасці прэзідэнта
Тып арганізацыі дзяржаўная ўстанова
Афіцыйныя мовы беларуская, руская
Кіраўнікі
Кіраўнік Юрый Назараў
першы намеснік кіраўніка Дзмітрый Рыбко
намеснікі кіраўніка Мікалай Рагашчук,
Антон Краеўскі[1]
Заснаванне
Дата заснавання 12 жніўня 1994 года
Уласны капітал 966,5 млрд рублёў[2] (2012; $115,5 млн[3])
Колькасць супрацоўнікаў 26000 (на 2009 год)[4]
Матчыная арганізацыя Прэзідэнт Беларусі
Даччыныя арганізацыі 106 прадпрыемстваў
udp.gov.by/by

Склад правіць

Кіраўніцтва справамі ўключае:

Задачы правіць

Паводле Статуту задачамі Кіраўніцтва справамі з’яўляюцца:

  • забеспячэнне і абслугоўванне прэзідэнта, дзейнасці дзяржаўных устаноў і кіраўнікоў;
  • забеспячэнне і абслугоўванне мерапрыемстваў дзяржаўных устаноў з удзелам прэзідэнта;
  • парадкаванне аздараўлення дзяцей за мяжой, уліку, атрымання і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  • арганізацыя ўліку, захоўвання, ацэнкі і збыту адабранай і арыштаванай у даход дзяржавы і вызваленай у крымінальным працэсе ад арышту маёмасці;
  • стварэнне належных умоў для знаходжання ў Беларусі прадстаўнікоў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, а таксама запрошаных у краіну прэзідэнтам і дзяржаўнымі ўстановамі асоб;
  • кіраванне ахоўваемымі прыроднымі землямі, забеспячэнне іх захаванасці і функцыянавання;
  • забеспячэнне жыллём чыноўнікаў.

Паўнамоцтвы правіць

Кіраўніцтва справамі ажыццяўляе:

  • атрыманне і выдаткоўванне прадугледжаных на ўтрыманне дзяржаўных устаноў сродкаў дзяржаўнага бюджэту.
  • выдаткоўванне на дзейнасць дзяржаўных устаноў, вядзенне рахункаводства і статыстычнага ўліку ў дзяржаўных установах, складанне бюджэтаў выдаткаў на іх утрыманне, бухгалтарскай і статыстычнай справаздачнасці;
  • нагляд за выкананнем даручэнняў прэзідэнта;
  • ухваленне і нагляд за выкананнем ведамаснага заканадаўства;
  • узгадненне дзейнасці дзяржаўных устаноў і грамадзян у працы з накіраванай у даход дзяржавы маёмасцю, аздараўленні дзяцей за мяжой, атрыманні і выкарыстанні замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  • выданне дазволаў на аздараўленне дзяцей за мяжой;
  • забеспячэнне знаходжання ў Беларусі прадстаўнікоў замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, а таксама запрошаных прэзідэнтам і дзяржаўнымі ўстановамі асоб;
  • праектаванне, будаўніцтва, набыццё, рэканструкцыю і рамонт нерухомасці для дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі;
  • набыццё, абслугоўванне і рамонт транспарту дзяржаўных устаноў і чыноўнікаў;
  • кіраванне дзяржаўнай маёмасцю, ладжанне абслугоўвання нерухомасці ў карыстанні дзяржаўных устаноў і чыноўнікаў;
  • здачу ў арэнду без права выкупу і ў бязвыплатнае карыстанне нерухомай маёмасці дзяржавы;
  • узгадненне дзяржаўнага санітарнага нагляду;
  • узгадненне нагляду за станам, выкарыстаннем, аховай і абаронай лясоў, жывёльнага і расліннага свету, вядзеннем паляўнічай гаспадаркі, палявання і рыбалоўства ў падначаленых прыродаахоўных і лесагаспадарчых установах;
  • вызначэнне парадку ўліку, атрымання і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  • вызначэнне парадку нагляду за дзейнасцю дзяржаўных устаноў, упаўнаважаных выконваць выемку і арышт у даход дзяржавы маёмасці;
  • выдаткоўванне адмысловых фондаў прэзідэнта;
  • забеспячэнне дзяржаўных і парламенцкіх прадстаўнікоў, чыноўнікаў ў замежных камандзіроўках;
  • выдаткоўванне на ладжанне, забеспячэнне і выкананне літарных палётаў;
  • забеспячэнне выкарыстання міжведамасных аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
  • арганізацыя вырабу, уліку і захоўвання дзяржаўных узнагародаў, нагрудных знакаў да ганаровых званняў, нагрудных знакаў членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і пасведчанняў да іх, таксама арганізацыя вырабу службовых пасведчанняў чыноўнікаў;
  • накіраванне супрацоўнікаў на падрыхтоўку і ведамасны нагляд;
  • латарэйную і выдавецкую дзейнасць;
  • узгадненне выставаў і кірмашоў падпарадкаваных устаноў;
  • забеспячэнне патрэбаў насельніцтва ў вырабах народных мастацкіх промыслаў і сувенірах;
  • разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб службовымі асобамі[6].

Гісторыя правіць

2 верасня 2020 года сайт Кіраўніцтва справамі быў узламаны кіберпартызанамі, на галоўную старонку вывесілі бела-чырвона-белы сцяг і фатажабу  (укр.) на Віктара Шэймана[7].

За 2020 год выручка прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі вырасла на 40 % да 2,6 млрд рублёў (1,057 млрд $) пераважна за кошт будаўніцтва, земляробства і прамысловасці. Дадатнае сальда ад гандлю дасягнула каля 150 млн долараў ЗША[8], што склала каля 10 % ад памеру дадатнага сальда Беларусі.

Санкцыі ЕС правіць

17 снежня 2020 года Савет Еўрапейскага саюза ўнёс у «Чорны спіс Еўрасаюза» ГГУ — Дзяржаўную ўстанову «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за «атрыманне выгады ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымку яго»[9]. Пры абгрунтаванні санкцый таксама адзначалася, што гэта найбуйнейшы аператар на рынку нежылой нерухомасці і куратар мноства кампаній у краіне, у той час як Аляксандр Лукашэнка папрасіў кіраўніка справамі Віктара Шэймана пракантраляваць бяспеку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[10]. Таксама Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне ў свой санкцыйны спіс уключылі Вялікабрытанія[11] і Швейцарыя[12]. 26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[13].

Кіраўнікі правіць

  1. Іван Ціцянкоў (1994—1999);
  2. Уладзімір Ганчарэнка (1999—2001);
  3. Галіна Жураўкова (2001—2004);
  4. Генадзь Лаўранкоў (2004—2005);
  5. Аляксандр Кулічкоў (2005—2008);
  6. Мікалай Дамашкевіч (2008—2009);
  7. Мікалай Корбут (2009—2013)[14];
  8. Віктар Шэйман (2013—2021)[15][16];
  9. Валерый Іваноў (2021—2022);
  10. Юрый Назараў (з 2022).

Зноскі

  1. "Электронныя звароты грамадзян". Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 2021. Праверана 11 студзеня 2021. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  2. А. Лукашэнка (29 снежня 2012). "Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год" [руская]. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 5 мая 2013. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  3. "Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2012 год". Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Праверана 5 мая 2013. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  4. "Колькасць стратных прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі скарацілася ў два разы". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 21 мая 2009. Праверана 5 мая 2013. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  5. Лукашэнка замяніў кіраўніка Упраўлення справамі, які летась заняў месца Шэймана
  6. А. Лукашэнка (14 сакавіка 2013). "Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2010 г. № 620" [руская]. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Праверана 5 мая 2013. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  7. Бродецкий, Андрей. История Киберпартизаны против Лукашенко: как маленькая армия айтишников взламывает диктатуру (руск.). ЛІГА.net  (укр.) (2 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2021. Праверана 6 верасня 2021.
  8. "Работа прадпрыемстваў у 2020 годзе, падрыхтоўка УНС і праекты ў Афрыцы — Лукашэнка прыняў з дакладам Шэймана". БелТА. 11 студзеня 2021. Праверана 11 студзеня 2021. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  9. Jozwiak, Rikard. EU Officially Slaps More Economic Sanctions On Belarus Over Crackdown (англ.). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (17 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
  10. Council Implementing Regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
  11. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  12. Searching for subjects of sanctions
  13. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  14. Віталь Несцераў (20 ліпеня 2010). "Бізнес-імперыя прэзідэнта". Наша Ніва. Праверана 5 мая 2013. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка) Архівавана 5 сакавіка 2016.
  15. "Аляксандр Лукашэнка назначыў Віктара Шэймана кіраўніком справамі прэзідэнта". Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 21 студзеня 2013. Праверана 5 мая 2013. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  16. "Рабочая сустрэча з кіраўніком спраў прэзідэнта Віктарам Шэйманам". Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 11 чэрвеня 2021. Праверана 12 чэрвеня 2021. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)

Спасылкі правіць