Юрый Віктаравіч Назараў
Юрый Віктаравіч Назараў (нар. 7 лютага 1962, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі (2020—2022), кіраўнік справамі Прэзідэнта Беларусі (з 2022).
Юрый Віктаравіч Назараў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Пётр Аляксандравіч Пархомчык | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валерый Мікалаевіч Іваноў | ||||||
Нараджэнне |
7 лютага 1962 (62 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 7 лютага 1962 года ў Горках.
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Лясная гаспадарка», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя эканамічныя адносіны». З 1981 па 1982 гады працаваў лабарантам Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава. З 1983 па 1988 гады працаваў ляснічым Зуброўскага лясніцтва, інжынерам па ахове лесу і паляўнічай фауны, галоўным ляснічым Горацкага лясгаса. У 1988—2001 гадах з’яўляўся выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам Горацкага лясгаса. З 2001 па 2004 гады займаў пасаду намесніка старшыні Камітэта лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 2004 па 2010 гады — намесніка Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У 2010—2013 гады з’яўляўся намеснікам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 17 снежня 2013 года прызначаны старшынёй канцэрна «Беллеспаперапрам»[2].
3 сакавіка 2020 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі[3].
У чэрвені 2022 года Назараў трапіў у санкцыйны спіс Канады[4].
16 жніўня 2022 года прызначаны кіраўніком справамі Прэзідэнта Беларусі[5].
Зноскі
- ↑ https://naviny.by/new/20200303/1583226066-nazarova-naznachili-vice-premerom-lyashenko-osvobodili-ot-dolzhnosti
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2013 года № 1090 «Аб назначэнні Ю. В. Назарава»
- ↑ Юрый Назараў назначаны Намеснікам Прэм'ер-міністра Беларусі (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 05.03.2020.
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Global Affairs Canada (19 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2022. Праверана 22 лістапада 2022.
- ↑ Лукашэнка замяніў кіраўніка Упраўлення справамі, які летась заняў месца Шэймана Архівавана 17 жніўня 2022.