Адкрыць галоўнае меню

Го́рацкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924 г. Па дадзеных статыстычнага ўпраўлення на 1 студзеня 2002 г., раён падзелены на 11 сельскіх саветаў.

Горацкі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Горкі
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 61,93 %, руская 34,52 %
Размаўляюць дома: беларуская 29,36 %, руская 64,75 %[1]
Насельніцтва (2009)
47 800 чал,[1] (2-е месца)
Шчыльнасць 37,22 чал./км² (2-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 90,85 %,
рускія — 5,67 %,
іншыя — 3,48 %[1]
Плошча 1 284,31[2] км²
(15-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
221 м[3]
Горацкі раён на карце
Commons-logo.svg Горацкі раён на Вікісховішчы

Змест

Геаграфічнае становішчаПравіць

Размешчаны на паўночным усходзе Магілёўскай вобласці. На поўначы мяжуе з Дубровенскім і Аршанскім раёнамі Віцебскай вобл., на захадзе — Шклоўскім, поўдні — Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнамі Магілёўскай вобласці, усходзе — Красненскім і Манастыршчынскім раёнамі Смаленскай вобл. Расійскай Федэрацыі.

ПрыродаПравіць

У тэктанічных адносінах Горацкі раён прымеркаваны да Магілёўскай мульды Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 30-50 м, радзей да 98 м, ніжэй дэвонскія да 400-450 м. Юрскія і мелавыя адклады трапляюцца на поўдні раёна. Антрапагенавая тоўшча складзена з маламагутных марэнных адкладаў сожскага ўзросту і водналедавіковых, якія займаюць вузкія палосы і азёрападобныя пашырэнні ўздоўж рачных далін. Пашыраны ўтварэнні верхняга пратэразою (венду і рыфею) магутнасцю да 1000 м. Паверхня крышталічнага фундаменту на глыбіні 1300-1400 м ніжэй ўзроўню мора. Найбольш распаўсюджанымі адкладамі з'яўляюцца верхнедэвонскія, верхнемелавыя і чацвярцічныя адклады. Верхнедэвонскія адклады — даламіты, даламітызаваныя вапнякі, распаўсюджаныя вапнякі ў паўночнай частцы раёна, маюць магутнасць 160-180 м. Маламагутныя (10-15 м) маргельна-мелавыя адклады карбанатнай фармацыі верхняга мела распаўсюджаны ў паўднёвай частцы раёна (в. Ленполле, Мядзвёдаўка). Дэвонскія і мелавыя адклады пакрываюцца непасрэдна чацвярцічнымі адкладамі — суглінкі, водна-ледніковыя і алювіяльныя пяскі і супесі, балотныя адклады Магутнасць іх у межах не раёна не перавышае 40-60 м.

Тэрыторыя Горацкага раёна знаходіцца на Горацка-Мсціслаўскай узвышанай раўніне. Па характару рэльефа — гэта раён хвалістай платападобнай раўніны, моцна расчлененай далінамі рэк і ручаёў, густой сеткай глыбокіх яроў і балак з выступаючымі ў шэрагу месц марэннымі градамі ў выглядзе палогіх узгоркаў. Рэльеф раўніны складаюць лёсавідныя суглінкі і супесі. Характэрнай асаблівасцю рэльефа з'яўляецца ўтварэнне шматлікіх (10-15 на 1 га ) сподкападобных западзін, звязаных з вышчалочваннем карбанатаў і вымываннем гліністага драбназёму і паслядоўнай прасадкай грунту ў мікрапаніжэннях водападзельнай паверхні. Паверхня пласкахвалістая, парэзаная рачнымі далінамі і ярамі. Каля 2/3 тэрыторыі занята Аршанска-Магілёўскай раўнінай. На паўночным усходзе адгор'і Смаленскага ўзвышша. Агульны нахіл паверхні з поўначы на поўдзень. 75 % тэрыторыі на вышыні 190-200 м, 20 % — ніжэй за 190 м. Найвышэйшы пункт 231, 4 м (каля в. Майсеева Ленінскага с/с), найбольш нізкая адзнака 147 м. (урэз Проні на поўдні раёна). Найбольш прыўзнята паўднёвая ўскраіна раёна, у цэнтральнай частцы пераважае сярэдня і дробнахвалісты рэльеф, найбольш плоская паверхня ў заходняй і паўднёвай частках (выш. 190-185 м).

Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны.

Асноўныя рэкі раёна: Проня (з прытокамі Парасіца, Быстрая, Галыша), Бася (з прытокамі Паўна і Галубіна), Рамясцвянка, Лебядзёўка, Дняпрэц, Мярэя.

Па механічнаму складу глебы раёна размяркоўваюцца наступным чынам:

  • Сугліністыя — 85,4 %
  • Супясчаныя — 13 %
  • Пясчаныя — 1,6 %

Асноўную долю глеб у раёне складаюць дзярнова-падзолістыя сугліністыя глебы, 86 % якіх выкарыстоўваецца пад ворыва. Найбольш натуральнай урадлівасцю адзначаюцца глебы на лёсавідных суглінках. У такіх глебах утрымліваецца да 2 % перагною, яны валодаюць добрай вільгацеёмістасцю, але слаба забяспечаны рухомай формай калія і фосфара, маюць патрэбу ў вапнаванні. Дзярнова-сярэдне і моцна падзоленыя глебы на лёссах прымяркованы да высокіх водападзельных плато, парэзаных па краях ярамі і балкамі з мноствам "сподкаў", утворанымі глыбокім вымываннем вапняку, занятых сухадольнымі і забалочанымі лугамі. Высокае размяшчэнне, наяўнасць рачных далін, яроў, лагчын, западзін і лёгкае размыццё лёсаў садзейнічаюць развіццю воднай плоскаснай і яравой эрозіі. У ворыўным гарызонце гэтых глебаў утрымліваецца 2-2, 5 % гумуса, значная кіслотнасць, рухомасць фосфара 8-10, а ў падзолістым пласце да 30 мг на 100 га глебы, што вышэй сярэдняй забяспечанасці. Дзярнова-падзолістыя супясчаныя глебы размешчаныя ў асноўным у паўднёва-усходняй частцы раёна, з'яўляюцца малагумуснымі, маюць няўстойлівы водны рэжым, маюць патрэбу ў вапнаванні і ўнясенні фосфарных удабрэнняў. На водна-ледавіковых пясках развіліся дзярнова-падзолістыя пясчаныя глебы, якія сустракаюцца асобнымі участкамі ў асноўным на поўдні. Глебы малагумусныя. У паніжэннях з далёкай грунтовай вадою распаўсюджаны дзярнова-падзолістыя залішне ўвільготненыя глебы, маючыя моцную кіслую рэакцыю. Гэтыя глебы патрабуюць абавязковага вапнавання, ўнясення ўдабрэнняў. У рачных далінах — поймах фарміруюцца пойменныя глебы. Яны адзначаюцца высокай урадлівасцю, у большай частцы маюць блізкую да нейтральнай або слабакіслую рэакцыю, утрымліваюць шмат гумуса. Выкарыстоўваюцца ў асноўным пад натуральныя сенакосы і пашы. Тарфяна-балотныя глебы сустракаюцца толькі плямамі ў западзінах і поймах рэк.

ГісторыяПравіць

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года. На тэрыторыі раёна 1213 кастрычніка 1943 года адбылася бітва пад Леніна, у якой воіны Першай Польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі ўступілі ў першы бой з немцамі.

НасельніцтваПравіць

На тэрыторыі раёна знаходзіцца 173 населеных пункта. Колькасць гарадскога насельніцтва складае 34,3 тыс. чал., сельскага — 17,6 тыс. чал. Пятая частка насельніцтва — людзі пенсіённага ўзросту.

Колькасць насельніцтва:

1969 — 77,1 тыс.
2004 — 52,6 тыс.
2007 — 51,5 тыс.
2009 — 47,8 тыс.

Згодна інфармацыі аддзела статыстыкі на 2009 г. у раёне пражывалі 90,9 % беларусаў, 5,7 % рускіх, 0,8 % украінцаў, 0,7 % туркменаў. На тэрыторыі Горацкага раёна пражываюць таксама палякі, яўрэі, цыгане, армяне, азербайджанцы, татары, малдаване, грузіны, немцы, літоўцы, узбекі і інш.

Гаспадарчая дзейнасцьПравіць

Прамысловасць раёна прадстаўлена вытворцамі прадуктаў харчавання, будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствамі лёгкай прамысловасці. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, ільнаводства. Вырошчваюцца зерневыя, кармавыя культуры, бульба.

ТранспартПравіць

Па Горацкім раёне праходзяць чыгуначная дарога Орша-Крычаў, аўтадарогі з Горак у Оршу, Магілёў, Мсціслаў.

Культура, адукацыя, друкПравіць

На тэрыторыі раёна дзейнічае Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія і педагагічнае вучылішча, 12 сярэдніх, 6 базавых і 10 пачатковых школ, 2 музычныя школы, 16 дашкольных устаноў, 25 клубаў, 27 бібліятэк, 6 бальніц, 21 фельдшарска -акушэрскі пункт.

Помнікі архітэктуры: захавалася частка касцёла пачатку 19 ст. і сядзібы кан. 19 ст. ў вёсцы Расна. Мемарыяльны комплекс і музей савецка-польскай баявой садружнасці ў вёсцы Леніна.

Мясцовая прэса прадстаўлена праз выданні:

  • Грамадская газета «Ленінскі шлях». Наклад — каля 3,4 тыс. асобнікаў (2009), заснавальнік — Горацкі раённы выканаўчы камітэт.
  • Штотыднёвік «Региональные Ведомости». Асвятляе сацыяльна-эканамічнае і культурнае жыццё.

РэлігіяПравіць

У раёне прадстаўлены 4 рэлігійных канфесіі, агульная колькасць рэлігійных суполак — 11:

Зніклыя і пакінутыя населеныя пунктыПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Героі Савецкага СаюзаПравіць

Героі Сацыялістычнай працыПравіць

ІншыяПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Лившиц В. М. Горки. Историко-экономический очерк. Минск: «Беларусь», 1984. — 80 с., ил.
  • Лившиц В. М. Горки. Историко-экономический очерк. Минск: «Полымя», 1989, 95 с., ил. ISBN 5-345-00084-0
  • Лившиц В. М. Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные места. Соавт.: Добролюбов Н. Н. Минск: «Ураджай»,1990. — 93 с. ISBN 5-7860-0551-8
  • Лившиц В. М. Горки. Фотоальбом. Автор текста. Минск: «Беларусь», 1991, с.110, цв. ил. ISBN 5-538-00738-Х
  • Ліўшыц У. М. Горацкі гістарычна-этнаграфічны музей. Даведнік. Мінск: «Полымя», 1991. — 95 с., іл. ISBN 5-345-00376-9
  • Ліўшыц У. М. Летапіс горада Горкі. Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1995, 103 с. *ISBN 985-6120-04-7
  • Ліўшыц У. М. "Ішло ў бясмерце Горацкае гетта… " Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1995. — 24 с. ISBN 985-6120-06-3
  • Ліўшыц У. М. Летапіс Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1836—1995 гг.). аўт.-склад. Горки: ред.-изд. отдел БСХА, 1995. — 208 с. ISBN 985-6120-11-Х
  • Ліўшыц У. М. Раскопкі вакол горацкага «Парнаса. Літаратуразнаўчыя нарысы». Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — 194 с., ил. 20. ISBN 985-6120-44-6
  • Ліўшыц У. М. Горкі: Старонкі гісторыі. Мінск: «Красико — принт», 2007. — 312 с., ил.16 л. ISBN 985-405-384-9
  • Лившиц В.М Горецкая еврейская община: страницы истории. Нацрат Илит — Горки: 2009. — 298 с., ил.
  • Лившиц, В. М. Евреи в Горках: судьбы и дела.— Горки-Нацрат Илит. Типография БГСХА.2012.-310с.
  • Ліўшыц, У. М.У краі бярозавых гаёў. Аўтар тэкста/сааўтар А. В. Бяляцкі.- Магілёў:2012. Магілёўская друкарня імя С.Собаля.-120с. ил. ISBN 978-985-6848-96-7
  • Стельмашонок И. М. Освобождение Горецкого района в годы Великой Отечественной войны. Горки:1994. 64 с.
  • Стельмашонок И. М. Защищая Родину(из истории горецкого антифашисткого подполья и партизанского движения, участия воинов-земляков в борьбе с немецко-фашисткими захватчиками).Горки: 1995. 44 с.
  • Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. Мінск:1996."Вышэйшая школа".589 с. ISBN 985-06-0180-9