Васіль Іванавіч Васільеў

Васіль Іванавіч Васільеў (нар. 1 чэрвеня 1927, вёска Тушавая, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі жывапісец, педагог.

Васіль Іванавіч Васільеў
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1927(1927-06-01) (94 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба

БіяграфіяПравіць

Скончыў Віленскі мастацкі інстытут (1952). Вучыўся ў В. Мацкявічуса. З 1960 г. выкладае ў Мінскім мастацкім вучылішчы. У рэспубліканскіх мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1952 г. Працуе ў жанрах пейзажу і партрэта. У пейзажах багатая вобразнасць спалучаецца з майстэрствам абагульнення: «Веснавое ворыва» (1967), «Восеньскі матыў» (1973), «Восень на Вячы» (1975), «Браслаўшчына» (1976), «Лён» (1977), «Вечар» (1981), «Зноў прыйшла вясна» (1982), «Месячная ноч ля возера» (1983), «Парыў ветру» (1994), «Белавежская пушча» (1996) і інш.

У Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі знаходзіцца калекцыя мастака з 31 карціны.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Васільеў Васіль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.- Мн., 1997. — Т.4. — С. 28.
  • Васільеў Васіль Іванавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн., 1984. — Т.1. — С. 584.