Быстрая (прыток Проні)

рака ў Беларусі

Бы́страя — рака ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).

Быстрая
Характарыстыка
Даўжыня 46 км
Басейн 688 км²
Расход вады 4,3 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 5 км на ўсход ад вёскі Быстрая
 • Каардынаты 54°14′38,30″ пн. ш. 31°20′36,80″ у. д.HGЯO
Вусце Проня
 • Месцазнаходжанне каля гарадскога пасёлка Дрыбін
 • Каардынаты 54°07′53,70″ пн. ш. 31°04′13,40″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,9 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Проня → Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Горацкі раён, Дрыбінскі раён
physical
Быстрая (прыток Проні)
Быстрая (прыток Проні)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 688 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 4,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.

Асноўныя прытокі

правіць

Агульныя звесткі

правіць

Пачынаецца каля мяжы з Расіяй, за 5 км на ўсход ад вёскі Быстрая Горацкага раёна, вусце каля гарадскога пасёлка Дрыбін. Цячэ пераважна па Горацка-Мсціслаўскім узвышшы.

Даліна трапецападобная, шырынёй 0,8—1 км. Абалона месцамі двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,25 км. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 3—15 м. Выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных каналаў. Каналізавана 6 км рэчышча ў высокай плыні. Каля арграгарадка Горы на рацэ вадасховішча Горы[1][2].

Гідранімія

правіць

Рака названая паводле характару плыні: славянскае «bystry» — хуткі.

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). — С. 367.

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Шаруха Т. М. Гідранімія Магілёўшчыны // Магілёўскі мерадыян: Нататкі магілёўскага аддзела беларускага геаграфічнага таварыства. Т. 1. Вып. 2. — Магілёў, 2001. — С. 86—100.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 365. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 134. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
  • Ліст карты N-35-63. Выданне 1982 г. (руск.)

Спасылкі

правіць