Георгій Міхайлавіч Шчарбатаў

Георгій Міхайлавіч Шчарбатаў (7 мая 1919, в. Рэкатка, Горацкі раён — 2 лютага 1957, Мінск) — беларускі літаратар.

Георгій Міхайлавіч Шчарбатаў
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Я.Шчарбатаў (спрэчна), Юрка Ш.
Дата нараджэння 7 мая 1919(1919-05-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1957(1957-02-02) (37 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Гады творчасці 19391957
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 7 мая 1919 года ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў сваёй вёсцы і ў Горках. Скончыў Магілёўскае педагагічнае вучылішча ў 1938 годзе. Настаўнічаў у Бярэзінскім раёне, завочна вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце. Працаваў у рэдакцыях газет «Камунар Магілёўшчыны» (1939—1940), «Советская Белоруссия» (1940—1941).

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Куйбышаў. З-за дрэннага зроку быў зняты з ваеннага ўліку. У 1942 годзе накіраваны ў тыл ворага як карэспандэнт газеты «Савецкая Беларусь», у 1943—1944 гг. працаваў у газеце «Звязда», якая выдавалася падпольна на акупаванай тэрыторыі. Пасля вайны працаваў у газеце «Звязда», карэспандэнтам газеты «Известия» ў Беларусі, загадчыкам аддзела, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1949 года.

Творчасць правіць

Пачаў пісаць у вучылішчы, складаў невялікія гумарэскі з сялянскага і студэнцкага жыцця. Літаратурныя матэрыялы за подпісам Г. Шчарбатаў з’явіліся ў 1941 годзе (магчыма, да гэтага выступаў пад псеўданімам Я. Шчарбатаў, з 1937 года). Літаратурны крытык. Аўтар запісак «Партызанскія агні» (1950), нарысаў «Камсамол Беларусі ў баях за Радзіму» (1950, 2-е дапоўненае выданне ў 1957), «Неспакойныя сэрцы» (1951), кніжак прозы «Шумелі пушчы» (1957), «Лясны фронт» (аповесць, апавяданні і нарысы, 1961), «Лясны фронт» (1970), «Партызанскія агні» (1979).

Пераклаў на беларускую мову «Слова перад пакараннем смерцю» Ю. Фучыка (1953).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і медалямі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
  • Георгій Шчарбатаў // Пісьменнікі Савецкай Беларусі. — Мн., 1981. — С. 380—381.
  • Георгій Шчарбатаў // Ішла вайна народная…: Беларускія пісьменнікі ў Вялікай Айчыннай. — Мн., 1991. — С. 774—777.
  • Ліўшыц, У. Пісьменнік і баец // Раскопкі вакол Горацкага Парнаса / У. Ліўшыц. — Горкі: 2001. — С. 154—160.
  • Лившиц, В. М. Щербатов Георгий Михайлович // Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / В. М. Лившиц. — Горки, 2015. — Книга 3: Герои Социалистического Труда, заслуженные работники народного хозяйства, культуры, художники и писатели. — С. 62.
  • Ліўшыц, У. Пачынаў у газеце «КАМУНАР МАГІЛЁЎШЧЫНЫ»// ГІСТОРЫЯ МАГІЛЁВА: МІНУЛАЕ І СУЧАСНАСЦЬ. Зборнік навуковых артыкулаў удзельнікаў ХІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі. 20-21 чэрвеня 2019 г. — Магілёў: — С.447-452.
  • Шчарбатаў Георгій Міхайлавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 675.
  • Шчарбатаў Георгій Міхайлавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск, 1996. — С. 559—560.
  • Шчарбатаў Георгій Міхайлавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 598.
  • Шчарбатаў Георгій // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 410-412