Саўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Са́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Сава.

Саўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Горацкі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Сава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 783
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Красулінскі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Красуліна. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шарыпы, сельсавет перайменаваны ў Шарыпскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сава, сельсавет перайменаваны ў Саўскі[1]. 26 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана частка скасаванага Макараўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Вішня, Красуліна, Куртасы, Лугіны, Паташы, Філіпава, Шырокія і Юркава)[2]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рудкаўшчынскага сельсавета (6 населеных пунктаў: агарагарадок Рудкаўшчына, вёскі Валаўцы, Ермалоўка, Казлы, Кустоўка і Хамянічы), у склад Рэкцянскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (аграгарадок Красуліна, вёскі Вішня, Вялікія Шарыпы, Калацілы, Куртасы, Лугіны, Малыя Шарыпы, Маралёўка, Масалыкі, Паташы, Філіпава, Шырокія, Юркава і пасёлак Чарнічны)[3].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 1318 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 783 чалавекі[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.