Рудкаўшчынскі сельсавет
Ру́дкаўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Рудкаўшчына.
Рудкаўшчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Горацкі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Рудкаўшчына |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 20 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 594 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Горацкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Саўскага сельсавета[1].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 594 чалавекі[2], з іх 94,9 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 0,5 % — украінцы[3].
Склад
правіцьНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: агарагарадок Рудкаўшчына, вёскі Валаўцы, Ермалоўка, Казлы, Кустоўка і Хамянічы.
Інфраструктура
правіцьПраз сельсавет праходзіла рэспубліканская аўтадарога Крычаў — Орша — Лепель Р15.
Крыніцы
правіць- ↑ Решение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 22 ліпеня 2022.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.